сква́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. сква́р
Р. сква́ру
Д. сква́ру
В. сква́р
Т. сква́рам
М. сква́ры

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сквар м., разг. зной, жара́ ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сква́рыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сква́ру сква́рым
2-я ас. сква́рыш сква́рыце
3-я ас. сква́рыць сква́раць
Прошлы час
м. сква́рыў сква́рылі
ж. сква́рыла
н. сква́рыла
Загадны лад
2-я ас. сква́р сква́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сква́рачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Сква́ра ‘гарачыня, спёка’ (Нас., Гарэц.), сквар ‘тс’ (Нас., Др.-Падб., Бяльк., Янк. БП), ‘гарачыя вуголлі; гарачыня’ (Сцяшк. Сл.). Укр. сквар ‘спякота’, шква́ра ‘тс’, рус. сква́ра, шква́ра ‘агонь, гарэнне; вытапкі, выжаркі’, стараж.-рус. сквара ‘агонь, спёка; ахвярапрынашэнне; дым, чад’, польск. skwar, skwara ‘спёка’, чэш. škvár, škvára ‘акаліна’, славац. skvara ‘шлак’, серб.-харв. цква̏ра, сква̏ра ‘растопленае сала; мазь для валасоў з тлушчу’, славен. skvára ‘кропля тлушчу на паверхні вадкасці’, ст.-слав. сквара, скваръ ‘жар, агонь’, ‘чад, дым (ад ахвяры, якую спальваюць)’, ‘пах гарэлага мяса’. Прасл. *skvarъ, skvara, нульсуфіксальны і з суф. ‑a дэрываты ад *skvariti (гл. скварыць). Мяркулава (Этим. иссл., 2, 114–116) мяркуе, што значэнне ‘спёка, спякота’ ў беларускай і ўкраінскай мовах развілося пад польскім уплывам, што цяжка давесці, параўн. народную прыказку: стар любіць сквар, а молад любіць холад (Нас. Сб.), а першасным значэннем было ‘спальванне ахвярнай жывёлы’, прадстаўленае ў стараславянскіх і старажытнарускіх словах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цеплыня, цяпло, цяплынь, цеплата, жар, гарачыня, спёка, спякота, духата, прыпар; дух (разм.); сквар (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Жа́варанак1, жаўранак, жаўру́к (ТСБМ), жарва́нак (Мат. Гом.) ’птушка Alaudidae’. Рус. жа́воронок, дыял. жа́вронок, укр. жайворонок, дыял. джа́ворок, джа́воронок, палаб. zevornak; параўн. рус. дыял. зговоронок (Праабражэнскі, 1, 220), сковронок, щевронок, польск. skowronek, чэш. skřivan, skřivánek, дыял. skovránek, skovránok, (славац. skovran, skovránok, серб.-луж. škowronk, в.-луж. škowrončk, н.-луж. škobronk, славен. škrjánec, skrjánček, ц.-слав. сковраньць (Міклашыч, Lex. paleosl., 846) ’тс’; параўн. яшчэ рус. скворец, в.-луж. škorc, балг. скорец, балг. уст. сколовранец ’шпак’ (трэба ўлічваць, што рус. дыял. пск. жаворонок ’шпак’). Шанскі (1, Ж, 272) лічыць жаворонок утвораным з суфіксам ‑ък‑ ад уст. і фалькл. жаворонъ (Словарь, II, 180). Агульна прынята думка аб тым, што другая частка ўсх.-слав. слова суадносіцца з воран (гл.), прапануецца шэраг паясненняў першай часткі (Фасмер, 2, 32, 3, 644). Трэба, відаць, прыняць неабходнасць агульнага разгляду варыянтаў з пачатковымі жа‑ і ск(о)‑ у сувязі з іншымі падобнымі суадносінамі (гл. жабанець, жабрак). Формы тыпу жаўрук, н.-луж. škobronk, калі іх не разглядаць як пазнейшыя (усечаную або з падстаноўкай b замест w), пярэчаць уяўленню аб складаным характары слова. Паколькі назвы жаваранка і шпака, што належаць да вераб’іных, перакрыжоўваюцца, магчыма дапускаць агульнасць жавор‑, сковор‑ і сквор‑ у рус. скворец, а тады шукаць тлумачэнне кораня *sk(o)v(o)r‑. Цікавыя ў гэтых адносінах скверціся ’крычаць, верашчаць, плакаць з крыкам’, скверашчаць ’тс’ (Нас.), а магчыма, і чэш. рэдк. škovrati ’вытвараць трэлі (пра птушак)’, скавытаць, укр. скав(у)чати ’скавытаць’. Адсутнасць (ці невыяўленасць) надзейных неславянскіх паралелей ускладняе, аднак, тлумачэнне ўказанага гіпатэтычнага кораня і хутчэй сведчыць у карысць кампазітнага характару слова, але ні супастаўленні са ст.-слав. гавранъ ’воран’ і яго адпаведнікамі, якія даюцца ў пацвярджэнне гукапераймальнага характару жа‑, га‑, ско‑, ні супастаўленне з сквар, жар‑ (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 288–285), ні паясненні праз экспрэсіўны характар першай часткі (Брукнер, 496; Махэк₂, 550) не могуць лічыцца пэўнымі.

Жа́варанак2, жа́ўранак, жаўру́к ’булачка, што выпякаецца 9 (22) сакавіка’ (Нас.). Рус. жа́воронок, укр. жа́воронок ’тс’. Ад жа́варанак1 у сувязі з веснавым прылётам птушак (у сакавіку), магчыма, дахрысціянскага характару. На гэта ўказвае абрад клікання вясны, запісаны Г. Цітовічам (Ант., 34, 564): у час выканання песні «Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце» дзяўчаты і маладзіцы падкідвалі ўгору выпечаных з цеста жаўрукоў, а мужчыны «акампаніравалі» на берасцяных пастухоўскіх трубах. Жаваранкі і ў іншых песнях (параўн. БНТ, Весн. песні, № 158–160). Гл. Іванаў, Тапароў, Слав. яз. мод. системы, 129. Параўнанне 40 жаваранкаў з душамі 40 мучанікаў (9 сакавіка — дзень 40 мучанікаў), на якое ўказвае Насовіч, позняе (параўн. саракі). 9 (22) сакавіка — дзень пачатку вясны. Пра ўсх.-слав. абрад гл. В. К. Соколова, Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов. М., 1979, с, 67–93.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)