Біто́н. Рус. бидо́н, укр. бідо́н. Запазычанне з франц. bidon ’тс’ (а гэта з сканд. bida ’ваза’ або грэч. *bithôn ’бочка’; Шанскі, 1, Б, 116; БЕР, 1, 46, прыводзіць і візант. πίθον як магчымую крыніцу франц. слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́сы ’пацеркі’ (Інстр. I, Сакал., Бяльк.). Рус. бу́сы, укр. бу́си. Слова, пашыранае пераважна на рускай моўнай тэрыторыі. У бел. мове, здаецца, з рус. Паходжанне слова няяснае. ёсць версія пра сувязь з *biserъ ’бісер’ (гл.); так Праабражэнскі, 1, 55; Шанскі, 1, Б, 237; Гараеў, 17. Супраць Фасмер, 1, 252; Бернекер, 58; Рудніцкі, 270. Сабалеўскі (РФВ, 67, 214) звязаў слова з бу́са ’лодка, карабель’ (< сканд. моў), па падабенству ракавін, з якіх рабіліся пацеркі, з лодкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стод ‘бажок, ідал’ (Ласт.), сто́дзік, сто́дзіва ‘статуя’ (там жа). Параўн. укр. арг. стод ‘статуя, фігура’, ‘бог’, стодонь ‘багач’, рус. арг. сто́да ‘царква, ікона; свята’, дыял. ‘ідал’. У якасці крыніцы прыводзіцца ст.-сканд. stoð ‘слуп, калона’ (Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 764). Бязлай (Eseji, 139) далучае сюды і зах.-слав. stodor ‘крутая скала; слуп у азяродзе’. Магчыма, сюды ж няяснае каш. štaduna ‘мажная, высокая жанчына’, параўн. баба ‘каменны ідал’ (параўн. SEK, 4, 353). Беларускія словы, відаць, “рэканструяваныя” Ластоўскім на падставе аргатычных форм. Гл. таксама Горбач, Арго, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабы́ль ’беззямельны, адзінокі чалавек’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.). Рус. бобы́ль ’беззямельны селянін, падзёншчык’. Укр. (ст.) боби́ль (з рус. мовы, гл. Рудніцкі, 155). Паходжанне слова няяснае. Няпэўна Мікала, Berühr., 89: запаз. з сканд. *ƀuabóli ’здольшчык’, а таксама Мікала, Ält. Bezieh., 50 (экспрэсіўнае слова, параўн. швед. bobbe, англ. bob ’цяльпук’ і г. д.). Не лепш і Фасмер, 1, 181, які прапануе звярнуць увагу на рум. bobîlcă ’від танца’, bobîlnic ’настурка’. Супраць рум. версіі сведчыць іменна адсутнасць гэтага слова (калі не лічыць запазычання з рус.) ва ўкр. мове. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 147–148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Селядзе́ц ‘марская рыба, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе’ (Нас., ТСБМ, Шымк. Собр., Бяльк., Касп., Шат., Косіч, Стан., Варл., ЛА, 4). Укр. селеде́ць ‘селядзец’, оселе́дець ‘казаны чуб’, рус. сельдь, селёдка, польск. śledź ‘тс’, чэш., славац. sleď ‘тс’. Запазычанне да XII ст. з ст.-сканд. sild, síld, ст.-швед. sild ‘селядзец’, швед. sill, нарв. sil ‘тс’; гл. Міклашыч, 290; Торп, 441; Праабражэнскі, 2, 274; Брукнер, 530; Фасмер, 3, 597. Бел. і ўкр. словы з ⁺сьлдь, аформленага рознымі суфіксамі, параўн. Каламіец, Рыбы, 132. Борысь (615) узнаўляе паўн.-прасл. *seldь ‘селядзец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баско́й ’прыгожы’ (калінк., Арх. ГУ, Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Рус. дыял. ба́сый, баский, ба́ско́й добры; прыгожы; хуткі і г. д.’ Фасмер (1, 129–130) звязвае гэтыя словы з рус. дыял. бас, бась ’прыкраса, прыгажосць і да т. п.’ (паходжанне іх не вельмі яснае: лічыцца запазычаннем з сканд. моў або з комі; ставіцца пытанне аб сувязі з санскр. bhās‑ ’святло, бляск і г. д.’; але ўсе значэнні добра выводзяцца з рус. дыял. басить, басовать). Магчыма, сюды і ўкр. баский ’хуткі (пра каня)’. Але параўн. укр. басува́ти ’стаць на дыбы, ісці галопам’, рус. басова́ть ’бадзёрыцца, іржаць, таптаць і г. д.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Торф ’рэшткі перагніўшых балотных раслін’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), торп ’тс’ (Бяльк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), то́рпа ’тс’ (Некр. і Байк., Сцяшк.), торх ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), торх, торшо́к ’тс’ (Юрч., Растарг.), тор ’тс’ (Мат. Гом.). Запазычана (з наступнай фанетычнай адаптацыяй у народнай мове) праз польскую ці рускую мовы з ням. Torf (н.-ням., в.-ням. zurba, zurf, англа-сакс., англ. turf ’дзірван’, ст.-сканд. torf ’пук’), роднасным якому з’яўляецца ст.-інд. darbhás ’пучок травы’ (Васэрцыер, 233; Фасмер, 4, 87; Чарных, 2, 253; ЕСУМ, 5, 609). Аднак Міхельсон (Рус. мысль, 671) выводзіць лексему з араб. turab ’зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыдня, рыдзіонка ’хата’ (Дмитриев, 241), рэдня́, рыдня́ ’тс’ (Доўн.-Зап., Шн., 23, 191), рыделька ’тс’ (Дэмб.), рыдзелька (свянц., лепей.), рыдзелка (арш.), грэдзенька (віц.), рыдля (Шн.). Нікольскі сцвярджае, гэта месца жыцця святых, суадносячы лексему з дзеясловам рыць, ад якога і паходзіць ры́для ’будыніна, ніжнія вянкі якой знаходзяцца ў зямлі’. Разам з тым ён дапускае, што рыдля — ’гумно’, у якім ток выраўноўваецца рыдлёўкай. Апошняе здаецца непраўдападобным. Хутчэй за ўсё тут маецца семантычны перанос: ’жыллё’ — ’гаспадарчы будынак’. Але гэту лексему не трэба атаясамліваць з брэсц. рыдля ’драўляны каркас у цаглянай сцяне’ (гл.). Бел. рыдня нельга аддзяліць ад віц. грыдня ’дом, хата’, ’гумно, дзе складалі збожа’, ці ад грыня, у якім ‑дн‑ перайшло ў ‑нн‑, а апошняе ў ‑н‑. Калі ўлічыць, што пачатковае г‑ у бел. гаворках магло перад зычнымі знікаць, можна сцвярджаць, што ўсе вышэй пададзеныя варыянты ўзыходзяць да ст.-бел. гридня ’прыбудова да княжацкага палаца, дзе знаходзілася варта або слугі’, ’зала для гасцей’, ’турма’, якое з’яўляецца працягам стараж.-рус. гридня ’памяшканне для целаахоўнікаў’. Апошняе паходзіць ад гридь ’грыдзь’ < ст.-сканд. griđi ’целаахоўнік’ (Фасмер, 1, 458; Лучыц-Федарэц, БЛ, 17, 65–66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́ней (ТСБМ, Яруш., Шат., Сцяшк. МГ, Інстр. I), і́ня, ві́ня (Сцяшк. МГ), инь (Яруш.), е́ный (брэсц., Нар. лексіка, 75). Рус. иней, дыял. и́ня, и́нея́, укр. і́ній, польск. дыял. inej, чэш. jíní, славац. inovať, славен. ȋnje, серб.-харв. ӣње, балг. и́ней, макед. дыял. ина. Ст.-слав. инии, иниѥ, ст.-рус. иней, иний, ст.-бел. инеи. Адзіная пэўная адпаведнасць — літ. ýnis, хаця не выключана магчымасць запазычання са славянскага (як Бернекер, 1, 432; Трубачоў, Эт. сл., 8, 236). Надзейнай этымалогіі няма. Прасл. *jьnьjь звязвалі з ням. Eis, ст.-сканд. íss ’лёд’ (Педарсан, MPKI, I, 2, 171), ст.-інд. ēnǐ ’бліскучы’ (Младэнаў, 223). Гл. яшчэ Фасмер, 2, 132–133; Слаўскі, 1, 458–459; Махэк₂, 227; Скок, I, 727. Трубачоў (Славянское языкознание, 1968, 378) паспрабаваў супаставіць *jьnьjь з *jьnъ ’адзін’. Рэканструяваная пры гэтым семантыка — ’адзін мароз, першы мароз’. Зрэшты Трубачоў (Эт. сл., 8, 236) зазначае слабыя бакі гэтага этымалагічнага рашэння і прапаноўвае іншае тлумачэнне: прасл. *jьvьnь (гл. івянь) звязвае з *jьva ’край, паласа’ < і.-е. *ei̯‑u̯‑ā ад *ei̯‑ ’ісці’ (250). Безлай (1, 211) мяркуе аб запазычанні з субстрату.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамані́ць ’ціха стукаць (пра дождж)’ (Растарг.), ра́маць ’стукаць’ (Мат. Гом.). Чэш. romoniti ’шалясцець, цурчаць; громка гучаць’, славац. romoniť ’грымець, трашчаць’, параўн. славен. разьян. romoniti ’размаўляць, гаварыць’, серб.-харв. ромо̀нити ’балбатаць, мармытаць, шаптаць’, балг. ромо́ня ’цурчэць; ціха гаварыць, гаманіць’, макед. ромо́ни ’шалясцець, цурчаць’. На аснове аддзеяслоўных назоўнікаў Бязлай (3, 195) рэканструюе прасл. *romonъ ’шум, шалясценне, цурчанне, гоман’ (< і.-е. *re(i̯)‑ ’крычаць, раўці, стукаць, грукаюць’, параўн. ст.-сканд. rōmr ’голас’, італ. rumore ’шум’, лац. rumor ’віск’), а таксама дзеяслоў *romoniti (*ramaniti, гл. БЕР, 6, 319). Гл. таксама Скок, 3, 158. Словаўтваральнай асновай мог быць гукапераймальны корань *rom‑/*ram‑, параўн. славен. rompompom ’гукаперайманне грукату’, rompljati ’грукаць, стукаць’, славен. romon ’шум, мармытанне’, харв. romon ’тс’, romoriti ’гучаць, шумець’. Борысь у экспрэсным славін.-каш. x‑ram‑ota‑ć ’бразгатаць, грукаць, брахаць (пра сабак)’, xramot ’брацанне, лязганне, грукат, брэх’ адзначае паралельнае выкарыстанне суф. ‑ota‑/‑oni‑ з семантыкай узмацнення дзеяння ў анаматапеічных дзеясловах, напрыклад, кашуб. fafrotać/fafronić ’балбатаць, вярзці’ (Борысь, Leksyka słów., 26). Іншыя экспрэсіўныя дзеясловы з элементам ram‑: польск. дыял. chrampać ’прасоўвацца з шэлестам’, chramastać ’есці з храбусценнем’, падляш. chramać ’есці, грызці’. Першаснае значэнне элемента ‑ram‑ (варыянт ‑chram‑) магло быць менавіта ’шалясценне, хрусценне’ (Борысь, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)