свісту́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (разм.).

1. Невялікі свісток з саломы, травы і пад.; пішчалка.

2. Дзіцячая цацка — свісток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свісту́лька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. свісту́лька свісту́лькі
Р. свісту́лькі свісту́лек
Д. свісту́льцы свісту́лькам
В. свісту́льку свісту́лькі
Т. свісту́лькай
свісту́лькаю
свісту́лькамі
М. свісту́льцы свісту́льках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

свісту́лька ж., разг. свисту́лька, свистёлка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свісту́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Невялікі свісток, зроблены з саломы, травы і пад.; пішчалка. На стале лугавіну гартаем, Ні травінкі марна не знішчылі: На свістульку прыдасца вунь тая, А вось гэтая пойдзе на пішчык. Зуёнак. // Дзіцячая цацка-свісток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свистёлка прост. свісту́лька, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свисту́лька разг. свісту́лька, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свісцёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Духавы народны музычны інструмент у выглядзе дудкі, зроблены з дрэва або чароту.

2. Тое, што і свістулька.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Свісцёлка ‘духавы народны музычны інструмент’, ‘свістулька’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк.), сюды ж свісце́лка, свісце́лік, свісту́шка, свісто́лік ‘свісток’ (ТС). Да свістаць (гл.). Аналагічна ўкр. свисті́лка, рус. свисте́лка, польск. świszczałkaсвістулька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свісцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. Духавы народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з дрэва або чароту. З вуліцы чуваць трэск барабана, віск флейты-свісцёлкі і размерны тупат ног. «Маладосць».

2. Тое, што і свістулька. Андрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую днём скруціў яму дзед, і ціхутка свішча. Бядуля. Свісцёлкай з лапушыны Ён [Пеця] свішча з-пад рукі І голасам птушыным Іх [шчыглоў] вабіць на сілкі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пі́шчык1, мн. л. пі́шчыкі ’адросткі пер’яў пасля лінькі птушак’ (лун., в.-дзв., барыс., Шатал.; лях., івац., клец., ЛА, 1; драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.): ’рагавы стрыжань пяра’ (віц., мядз., маг., чавус., мсцісл., драг., ЛА, 1; мядз., Нар. сл.). Да пішч2 (гл.). Параўн. таксама чэш. pisk ’зародак пяра, стрыжань пяра’ (Махэк₂, 451), лат. pīkste ’стрыжань пяра’ (Мюленбах-Эндзелін, 24, 230), а таксама Варбат (Этимология–1976, 35–38) і Бязлай (3, 40).

Пі́шчык2 ’дудачка, якой прывабліваюць птушак’, ’дудачка з зялёнага сцябла жыта ці чароту’, ’трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку духавых музычных інструментаў’, ’свістулька’, ’свісток’ (ТСБМ, Нас., Дэмб. 1; Нік. Очерки; Гарэц., Касп., Шат., Варл.), ’клавіш у гармоніку’ (Гарэц.; Бяльк.; Юрч. СНС). Да пішчаць, піск, пішчаль (гл.).

Пішчык3, мн. л. пішчыкі ’кончыкі пальцаў рук ці ног’ (шчуч., Нар. лекс.; слуц., Нар. словатв.; (’на руках’) астрав., Сл. рэг. лекс.; Бір. Дзярж.; Мат. Маг.; чырв., З нар. сл.). Да пішч2: кончыкі пальцаў асацыююцца з адросткамі (дрэў, раслін).

Пішчык4 ’слабы чалавек, худы, недарослы, някрэпкі’ (Нас.), у выніку пераносу значэння ’перадсмяротнае хрыпенне’ ў лексемы пішчыкі (гл.) > ’слабы, хворы, кволы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)