свядо́мы, -ая, -ае.
1. Які валодае свядомасцю (у 2 знач.).
Чалавек — істота свядомая.
2. Які правільна ацэньвае і разумее ўсё навакольнае.
Свядомыя адносіны да працы.
Свядомая палітычная барацьба.
3. Які дзейнічае наўмысна, знарок, абдумана.
С. падман.
|| наз. свядо́масць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свядо́мы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
свядо́мы |
свядо́мая |
свядо́мае |
свядо́мыя |
| Р. |
свядо́мага |
свядо́май свядо́мае |
свядо́мага |
свядо́мых |
| Д. |
свядо́маму |
свядо́май |
свядо́маму |
свядо́мым |
| В. |
свядо́мы (неадуш.) свядо́мага (адуш.) |
свядо́мую |
свядо́мае |
свядо́мыя (неадуш.) свядо́мых (адуш.) |
| Т. |
свядо́мым |
свядо́май свядо́маю |
свядо́мым |
свядо́мымі |
| М. |
свядо́мым |
свядо́май |
свядо́мым |
свядо́мых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
свядо́мы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
свядо́мы |
свядо́мая |
свядо́мае |
свядо́мыя |
| Р. |
свядо́мага |
свядо́май свядо́мае |
свядо́мага |
свядо́мых |
| Д. |
свядо́маму |
свядо́май |
свядо́маму |
свядо́мым |
| В. |
свядо́мы (неадуш.) свядо́мага (адуш.) |
свядо́мую |
свядо́мае |
свядо́мыя (неадуш.) свядо́мых (адуш.) |
| Т. |
свядо́мым |
свядо́май свядо́маю |
свядо́мым |
свядо́мымі |
| М. |
свядо́мым |
свядо́май |
свядо́мым |
свядо́мых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
свядо́мы
1. в разн. знач. созна́тельный;
с. чалаве́к — созна́тельный челове́к;
~мыя адно́сіны да пра́цы — созна́тельное отноше́ние к труду́;
2. (преднамеренный) созна́тельный, умы́шленный;
с. падма́н — созна́тельный (умы́шленный) обма́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свядо́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Якому ўласціва свядомасць (у 2 знач.). Чалавек — істота свядомая.
2. Звязаны з развіццём свядомасці (у 2 знач.); разумны, асэнсаваны. Вялікі Кастрычнік узняў шырокія працоўныя масы да свядомага палітычнага жыцця, да будаўніцтва новай, сацыялістычнай культуры. Хведаровіч. Усё сваё свядомае жыццё, звыш 50 год, таварыш Калінін прысвяціў рэвалюцыйнай барацьбе за інтарэсы рабочых і сялян. «Беларусь». [Яругін], семнаццацігадовы чалавек, можа, першы раз у свядомым жыцці сваім нароўні з дарослымі дзяліў такую бяду, і адчуванне гэтай роўнасць з іншымі абвастрала суровую рэальнасць навакольнага свету. Карамазаў. // Які прытрымліваецца сістэмы пэўных поглядаў. Свядомы матэрыяліст. Свядомы марксіст. □ Скарына з’явіўся свядомым выразнікам сацыяльна-палітычных імкненняў перадавых слаёў беларускага народа да яднання з брацкімі народамі Расіі і Украіны. Алексютовіч.
3. Здольны мысліць і разважаць; перакананы ў правільнасці сваіх поглядаў, дзеянняў. Свядомы рабочы не толькі выканае, але і перавыканае гэтую норму. Лынькоў. [Чарнавус:] Я цешыўся, як.. [дачка] расла, разумнела, станавілася свядомым чалавекам. Крапіва. Былі і такія [настаўнікі], што ўсё асмейвалі, на ўсё пазіралі звысоку і, прачытаўшы Дрэпера або Бокля, лічылі сябе ў высокай меры свядомымі і начытанымі. Колас. // Які вызначаецца свядомасцю, звязаны са свядомасцю. Свядомая дысцыпліна. □ Нішто так не ўзвышае асобу, як актыўная жыццёвая пазіцыя, свядомыя адносіны да грамадскага абавязку. «Звязда».
4. Які дзейнічае, наступае наўмысна, знарок. [Кісель:] — Нібы мы наўмысля так зрабілі, нібы мы свядомыя неахайнікі? Паслядовіч. // Зроблены з пэўным намерам, наўмысна. Гэта [выказванне Галынскага] было ўжо зусім свядомым выпадам супраць Пілацеева. Галавач. Месцамі аўтар «Хронікі Быхаўца» зрабіў свядомую перагрупоўку матэрыялу. Чамярыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Свядо́мы ‘здольны думаць і разважаць, здольны рабіць асэнсаваны выбар’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Касп.), све́дамы ‘які ведае справу, работу, навуку’ (Ласт.), ст.-бел. сведомый ‘навучаны, умелы; дасведчаны’ (Ст.-бел. лексікон), укр. свідо́мий ‘абазнаны, дасведчаны’, рус. дыял. све́домый ‘вядомы, знаёмы’, стараж.-рус. съвѣдомыи ‘вядомы, знаны, выпрабаваны’: куряне сведоми къмети (Слова пра паход Ігаравы), ст.-чэш. svědomý ‘свядомы, знаны’, польск. świadomy ‘тс’, в.-луж. svědomy ‘свядомы, абазнаны’. Утворана ад прасл. *sъvěděti ‘знаць’, што да *věděti ‘тс’ (гл. ведаць), дзеепрыметнік цяп. ч. *sъ‑vědomъ ‘які добра ўсведамляе’ (Сной у Бязлай, 3, 348). Формы з перагаласоўкай і націскам на другім складзе хутчэй за ўсё запазычаны з польскай мовы. Назоўнік сьве́дамʼе ‘яснае разуменне; усведамленне, прызнанне’ (Стан.) вядомы, паводле некаторых крыніц (гл. там жа), яшчэ ў старабеларускай, відаць, самастойна ўтвораны і не звязаны з польск. świadomie ‘сумленне’, якое лічыцца лексічным ці семантычным багемізмам (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 382).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нацыяна́льна-свядо́мы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
нацыяна́льна-свядо́мы |
нацыяна́льна-свядо́мая |
нацыяна́льна-свядо́мае |
нацыяна́льна-свядо́мыя |
| Р. |
нацыяна́льна-свядо́мага |
нацыяна́льна-свядо́май нацыяна́льна-свядо́мае |
нацыяна́льна-свядо́мага |
нацыяна́льна-свядо́мых |
| Д. |
нацыяна́льна-свядо́маму |
нацыяна́льна-свядо́май |
нацыяна́льна-свядо́маму |
нацыяна́льна-свядо́мым |
| В. |
нацыяна́льна-свядо́мы (неадуш.) нацыяна́льна-свядо́мага (адуш.) |
нацыяна́льна-свядо́мую |
нацыяна́льна-свядо́мае |
нацыяна́льна-свядо́мыя (неадуш.) нацыяна́льна-свядо́мых (адуш.) |
| Т. |
нацыяна́льна-свядо́мым |
нацыяна́льна-свядо́май нацыяна́льна-свядо́маю |
нацыяна́льна-свядо́мым |
нацыяна́льна-свядо́мымі |
| М. |
нацыяна́льна-свядо́мым |
нацыяна́льна-свядо́май |
нацыяна́льна-свядо́мым |
нацыяна́льна-свядо́мых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
асэнсава́ны, -ая, -ае.
Разумны, свядомы, прадуманы.
А. адказ.
Асэнсавана (прысл.) каменціраваць падзеі.
|| наз. асэнсава́насць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
созна́тельный в разн. знач. свядо́мы;
созна́тельный челове́к свядо́мы чалаве́к;
созна́тельное отноше́ние к чему́-л. свядо́мыя адно́сіны да чаго́-не́будзь;
созна́тельный обма́н свядо́мы падма́н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
маласвядо́мы, ‑ая, ‑ае.
Недастаткова свядомы. Маласвядомыя людзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)