Све́чкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Све́чкі
Р. Све́чак
Све́чкаў
Д. Све́чкам
В. Све́чкі
Т. Све́чкамі
М. Све́чках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

све́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. све́чка све́чкі
Р. све́чкі све́чак
Д. све́чцы све́чкам
В. све́чку све́чкі
Т. све́чкай
све́чкаю
све́чкамі
М. све́чцы све́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсве́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Падстаўка для свечкі ці свечак.

Медны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ага́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Астача недагарэлай свечкі і пад.

Васковы а.

|| прым. ага́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абга́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.).

На папялішчы тлелі абгаркі дошак, бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парафи́новый парафі́навы;

парафи́новые све́чи парафі́навыя све́чкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недага́рак, -рка м. ога́рок;

н. све́чкі — ога́рок свечи́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ага́рак, ‑рка, м.

Астатак недагарэлай свечкі, электрода, цыгаркі і пад. Васковы агарак. □ Рыгор моўчкі прайшоў да сябе і, засвяціўшы агарак свечкі, зноў хапіўся за чытанне. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлі́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ціха плакаць, усхліпваць.

Дзесьці жаласна хліпала дзіця.

2. перан. Слаба, мігатліва гарэць.

У цемені хліпаў агеньчык свечкі.

|| аднакр. хлі́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хлі́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыстрэ́чны ’грамнічны’, прыстрэ́чные свечкісвечкі, пасвячоны на грамніцы’ (ТС). Відаць, да прыстрэ́к (гл.), таму што гэтыя свечы ўжываліся супраць сурокаў, або да Стрэчанне ’грамніцы’ (Гарэц.), г. зн. ’пасвячоны на Стрэчанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)