хлі́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ціха плакаць, усхліпваць.

Дзесьці жаласна хліпала дзіця.

2. перан. Слаба, мігатліва гарэць.

У цемені хліпаў агеньчык свечкі.

|| аднакр. хлі́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хлі́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)