само́тнік
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
само́тнік |
само́тнікі |
| Р. |
само́тніка |
само́тнікаў |
| Д. |
само́тніку |
само́тнікам |
| В. |
само́тніка |
само́тнікаў |
| Т. |
само́тнікам |
само́тнікамі |
| М. |
само́тніку |
само́тніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
само́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Манах, пустэльнік, які жыве ў скіце.
2. перан. Чалавек, які пазбягае людзей, вядзе адасобленае жыццё.
|| ж. само́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. само́тніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
само́тнік м. отше́льник, затво́рник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
само́тнік, ‑а, м.
Той, хто пазбягае людзей, вядзе адасобленае жыццё. Натуральна, што і лірычны герой у рамантычных творах Змітрака Бядулі гэтага часу — адзінокі самотнік. Каваленка. / у перан. ужыв. Дзе вольхі ніцыя крысом хаваюць бераг стромы, жыве стары самотнік сом, на ўсю раку вядомы. А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
само́тніца, ‑ы, ж.
Жан. да самотнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отше́льник
1. уст. пустэ́льнік, -ка м.;
2. перен. адзіно́тнік, -ка м., само́тнік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пустэ́льнік ’самотнік, пустыннік’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Шат., Яруш., Бяльк.): абʼявіўса ў лесе велікі пустэльнік (Сержп.), ст.-бел. пустелникъ ’тс’. Запазычанне з польск. pustelnik ’тс’, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 57 (рэфлекс э́ на месцы ъ); Булыка, Лекс. запазыч., 175; польск. pustelnik < pustylnik, pustynnik (l у выніку дысіміляцыі ln < nn) ад pustynia (Банькоўскі, 2, 966); спецыяльна гл. таксама Дэптухова, JP, 1972, 207–211. Іншага паходжання пусце́льніца ’пустадомка’ (ТС), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)