самату́жны, -ая, -ае.
1. Які вырабляецца ўручную або мае адносіны да вытворчасці дамашнім, ручным, не фабрычным спосабам; недасканалы, прымітыўны па выкананні.
Саматужныя вырабы.
Саматужная майстэрня.
2. перан. Неарганізаваны, адасоблены; малакваліфікаваны.
Саматужныя прыёмы.
|| наз. самату́жнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самату́жны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
самату́жны |
самату́жная |
самату́жнае |
самату́жныя |
| Р. |
самату́жнага |
самату́жнай самату́жнае |
самату́жнага |
самату́жных |
| Д. |
самату́жнаму |
самату́жнай |
самату́жнаму |
самату́жным |
| В. |
самату́жны (неадуш.) самату́жнага (адуш.) |
самату́жную |
самату́жнае |
самату́жныя (неадуш.) самату́жных (адуш.) |
| Т. |
самату́жным |
самату́жнай самату́жнаю |
самату́жным |
самату́жнымі |
| М. |
самату́жным |
самату́жнай |
самату́жным |
самату́жных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
самату́жны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
самату́жны |
самату́жная |
самату́жнае |
самату́жныя |
| Р. |
самату́жнага |
самату́жнай самату́жнае |
самату́жнага |
самату́жных |
| Д. |
самату́жнаму |
самату́жнай |
самату́жнаму |
самату́жным |
| В. |
самату́жны (неадуш.) самату́жнага (адуш.) |
самату́жную |
самату́жнае |
самату́жныя (неадуш.) самату́жных (адуш.) |
| Т. |
самату́жным |
самату́жнай самату́жнаю |
самату́жным |
самату́жнымі |
| М. |
самату́жным |
самату́жнай |
самату́жным |
самату́жных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пі́льня, ‑і, ж.
Спецыяльнае памяшканне для механічнай распілоўкі лесу. Дзесьці тут, у балотах, на лясістым грудзе стаяла дробная пільня, саматужная і вельмі няспраўная. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раме́сна-самату́жны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
раме́сна-самату́жны |
раме́сна-самату́жная |
раме́сна-самату́жнае |
раме́сна-самату́жныя |
| Р. |
раме́сна-самату́жнага |
раме́сна-самату́жнай раме́сна-самату́жнае |
раме́сна-самату́жнага |
раме́сна-самату́жных |
| Д. |
раме́сна-самату́жнаму |
раме́сна-самату́жнай |
раме́сна-самату́жнаму |
раме́сна-самату́жным |
| В. |
раме́сна-самату́жны (неадуш.) раме́сна-самату́жнага (адуш.) |
раме́сна-самату́жную |
раме́сна-самату́жнае |
раме́сна-самату́жныя (неадуш.) раме́сна-самату́жных (адуш.) |
| Т. |
раме́сна-самату́жным |
раме́сна-самату́жнай раме́сна-самату́жнаю |
раме́сна-самату́жным |
раме́сна-самату́жнымі |
| М. |
раме́сна-самату́жным |
раме́сна-самату́жнай |
раме́сна-самату́жным |
раме́сна-самату́жных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
но́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жан; ж.
1. Памянш.-ласк. да нага (у 1 знач.).
2. Апора, стойка (мэблі, начыння і пад.). На таку .. стаяла саматужная сячкарня.. на чатырох ножках. Колас. У паркеце адсвечваліся ножкі крэслаў, халодныя грані калонаў, гронкі вясёлкавых бра. Скрыган.
3. Ніжняя частка грыба або сцябло расліны. Белую тоўстую ножку.. [баравіка] Люся трымае аберуч. Брыль.
4. Рассоўная частка некаторых інструментаў. Ножка цыркуля.
•••
Казіная ножка — а) самаробная папяроса ў выглядзе люлькі; б) (спец.) інструмент для выдалення зубоў.
Падставіць ножку гл. падставіць.
Рожкі ды ножкі гл. ражок 1.
Хатка на курыных ножках гл. хатка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самату́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саматужнікаў, належыць ім. Саматужны я майстэрні. □ Вытворчасць саней — з даўняга часу вельмі пашыраны і скрозь вядомы саматужны промысел на Беларусі. «Помнікі». // Зроблены ўручную, не фабрычным спосабам. Дзядзька Марцін рэзаў сечку на саматужнай сячкарні, — відаць, збіраўся ехаць араць папар. Колас. // Недасканалы, прымітыўны па выкананню. Атрымалася [лістоўка] нягеглая з выгляду і нікога не ўзрадавала. Адразу кідалася ў вочы, што друк саматужны. Навуменка.
2. перан. Неарганізаваны, распылены, адасоблены. Галоўная рыса нашага руху, якая асабліва кідаецца ў вочы ў апошні час, гэта яго раздробленасць, яго саматужны, калі можна так сказаць, характар: мясцовыя гурткі ўзнікаюць і дзейнічаюць амаль зусім незалежна ад гурткоў у іншых месцах і нават (што асабліва важна) ад гурткоў, якія дзейнічалі і дзейнічаюць адначасова ў тых жа цэнтрах. Ленін. // Не падрыхтаваны належным чынам. [Шыянок:] — Мне здавалася, што я пагаварыў немаведама чаго. Нават баяўся, што сакратар парткома заўтра ўсыпле за маё саматужнае выступленне. Сабаленка. // Малакваліфікаваны. Адным словам, падрыхтоўка мая была неважнецкая, саматужная. Лужанін. [Пан Галыга:] — Ну! Музыка саматужны, Пакажыся, што за «грач». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спі́ца, ‑ы, ж.
1. Адзін з драўляных або металічных стрыжняў, які злучае калодку кола з вобадам. Вялізныя колы былі напалавіну без спіц, абады без шын. Машара. Пярэдняе кола веласіпеда ўдарылася аб пень, сагнулася, тырчаць вырваныя спіцы. Жычка. // Адзін з драўляных або металічных стрыжняў рулявога кола. Спіцы штурвала. // Адзін з металічных прутоў, што складаюць каркас парасона.
2. Драўляны або металічны стрыжань рознага прызначэння. На таку .. стаяла саматужная сячкарня — бервяно-к[о]злы на чатырох ножках з дзвюма парамі ўбітых наўскасяк спіц. Колас. [Міхалка] выведае тады ўсю механіку калёсікаў, зубчыкаў, спіц, шасцерняў, .. якіх у гадзінніку так многа. Бядуля.
3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей. [Дзед:] — Чаго ты там слепішся ў тую кніжку. Хіба ты з яе хлеба наясіся... Вунь бы лепш наломваўся лапці пл[е]сці, а то вырасцеш і спіцы не будзеш умець у руках трымаць. Сабаленка.
•••
Апошняя (дзесятая) спіца ў калясніцы — а) чалавек, які адыгрывае нязначную ролю ў жыцці, грамадстве, у якой‑н. справе; б) тое, што мае малое значэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
садану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.
Разм.
1. што. З размаху ўсадзіць (што‑н. вострае). Садануць нож у спіну. // Торкнуць (локцем, пальцам і пад.). Барыс вымавіў усе прымаўкі адным дыхам, жартаўліва садануў вялікім адтапыраным пальцам Ігара ў бок. Асіпенка.
2. чым і без дап. Моцна ўдарыць. Адным імпэтным рыўком .. [Цярэшка] ўскочыў на ногі .. і ашалела садануў немцу ў сківіцу. Быкаў. Іван прыўстаў, убачыў па той бок стала перад сабой мокры і злосны Міцеў твар, адчуў соль у роце, размахнуўся і тым, што было ў руцэ — гранёнай шклянкай, — садануў Міцю ў твар. Кудравец. / у безас. ужыв. Яго саданула асколкам. // Моцна стукнуўшы, разбіць, разламаць што‑н. Адтапыраным локцем незнарок, вядома, садануў [хлопчык] у шыбіну, і тая толькі жаласліва дзынкнула і рассыпалася на дробненькія кавалачкі. Кавалёў. // што і без дап. Выстраліць па чым‑н. [Жыгунок:] — От жа саматужная смалакурня! Яно-такі сюды немец міну садане. Шарахоўскі.
3. што. Груб. Неспадзявана накіраваць што‑н. (скаргу і пад.) на каго‑н. [Бялькевіч:] — Нічога я не чуў, — кажу. Толькі, думаю, што Дзямешка намяшаў рознага. Дакладную ж, мабыць, садануў? Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)