Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГБАМО́ША (Ogbomosho),
горад на ПдЗ Нігерыі. 484,7 тыс.ж. (1976). Вузел аўтадарог. Гандаль какава-зярнятамі, пладамі алейнай пальмы, ямсам. Абутковая прам-сць. Саматужнаявытв-сць тканіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕНДЖА́Н,
горад на ПнЗ Ірана. Адм. ц. астана Зенджан. Каля 200 тыс.ж. (1995). Чыг. станцыя на чыг. Тэгеран—Тэбрыз, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць; запалкавая, эл.-тэхн. (з-д электратрансфарматараў), харчовая. Саматужнаявытв-сць дываноў, выраб скур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛГА́АН, Белгаўм,
горад на Пд Індыі, у штаце Карнатака. 326 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандлёва-трансп. ц. у буйным баваўнаводчым раёне Дэкана. Баваўняныя, харч. (ачыстка рысу, алейная і інш.), хім., дрэваапр. прадпрыемствы. Выплаўка алюмінію. Саматужнаявытв-сць адзення, скураных вырабаў, запалак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСУРА́ТА,
горад на ПнЗ Лівіі, на Міжземным м. Каля 400 тыс.ж. з прыгарадамі (1997). Порт за 10 км ад М. — Каср-Ахмад (Марына). Вузел аўтадарог. Гандл.-трансп.цэнтр. Металургічны комплекс; перапрацоўка прыроднага газу. Харч.прам-сць. Саматужнаявытв-сць, у т. л. дываноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГПУ́Р,
горад у цэнтр.ч. Індыі, на р. Наг, у штаце Махараштра. Засн. ў пач. 18 ст. Каля 2 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Тэкст. цэнтр у важным бавоўнаводчым раёне. Прам-сць: харч., шкляная, керамічная, папяровая, фармацэўтычная, паліграфічная. Саматужнаявытв-сць тканін, маст. вырабаў. Ун-т. Археал. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВА́ЛІЯР,
горад на Пн Індыі, штат Мадх’я-Прадэш. Каля 700 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: баваўняная, хім., гарбарна-абутковая, тэкст., аўтамабіле- і машынабудаванне; саматужнаявытв-сць тканін, дываноў, ювелірных і метал. вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Арх. Помнікі 11—16 ст.: храмы, палацы, скальныя пячоры з манум. статуямі 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КРА (Accra),
горад, сталіца Ганы, порт у Гвінейскім заліве. Засн. ў 16 ст. 970 тыс.ж. (1990). Міжнар. аэрапорт. Вузел чыгунак і шашэйных дарог. Гандл.-прамысл. і культ.цэнтр.Металаапр., механазборныя, тэкст., лесапільныя, будматэрыялаў, харч. прадпрыемствы; з-д эл.-абсталявання. Саматужнаявытв-сць вырабаў з золата і серабра. Рынак алмазаў і какава-зярнят. Акадэмія навук.Ун-т. Нац. музей. Еўрап. форты 17 ст.