самагу́бец
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
самагу́бец |
самагу́бцы |
| Р. |
самагу́бца |
самагу́бцаў |
| Д. |
самагу́бцу |
самагу́бцам |
| В. |
самагу́бца |
самагу́бцаў |
| Т. |
самагу́бцам |
самагу́бцамі |
| М. |
самагу́бцу |
самагу́бцах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
самагу́бец, ‑бца, м.
Разм.
1. Тое, што і самагубнік.
2. Той, хто сам чым‑н. шкодзіць свайму здароўю. [Даніла:] — От самагубец! Дзве бутэлькі зараз. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самагу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Разм. Жан. да самагубец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самагу́бца, ‑ы, м.
Разм. Тое, што і самагубец. Цікава тут яшчэ адна акалічнасць: кожны самагубца мае нахіленне да таго ці іншага спосабу самагубства — адны страляюцца, другія вешаюцца, трэція топяцца, кідаюцца пад машыну, труцяцца, рэжуцца брытваю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самоуби́йца самазабо́йца, -цы м. и ж., разг. самагу́бнік, -ка м., самагу́бец, -бца м., самагу́бца, -цы м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)