ры́нуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ры́ну ры́нем
2-я ас. ры́неш ры́неце
3-я ас. ры́не ры́нуць
Прошлы час
м. ры́нуў ры́нулі
ж. ры́нула
н. ры́нула
Загадны лад
2-я ас. ры́нь ры́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час ры́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ры́нуць сов., разг.

1. оста́вить, бро́сить;

усё ры́нулі і пайшлі́ — всё бро́сили и ушли́;

2. перен. хлы́нуть, ри́нуться, бро́ситься;

наро́д ры́нуў на пло́шчу — наро́д хлы́нул (ри́нулся, бро́сился) на пло́щадь;

кі́нуць-р. — бро́сить на произво́л судьбы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Тое, што і рынуцца. Мікіта рынуў да дзвярэй, расчыніў іх .. і, хапіўшы аберуч Бліцкага за плечы, таўхануў за парог. Навуменка. Зверху, з трубы, на Андрэя рынуў цэлы паток халоднай вады. Васілёнак.

2. каго-што і без дап. Пакінуць каго‑, што‑н. без догляду, без падтрымкі. [Галута:] — Я лепей здохну пад адрынай, Але кутка свайго не рыну, З свае не вылезу нары. Колас. А людзі кінулі ўсё, рынулі і паўцякалі, каб хаця самім выратавацца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ры́нуць ’рынуцца’, ’кінуць’ (ТСБМ), ры́нуцца ’імкліва кінуцца, хлынуць’ (ТСБМ, Гарэц.), рынуцца, рынацца ’легчы адпачыць пасля цяжкай работы’ (віл., паст., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ры́нуць ’кінуцца, рынуцца імкліва’ (ТС, Нар. Гом.; б.-каш., Шпіл.), ’упасці’, ’кінуць’ (Яруш.; Янк.), ри́нутый ’кінуты’, ри́нуць ’кінуць’, ’пакінуць’, ри́нуцьца ’рушыць’, ’кінуцца’, ’упасці’ (Нас.), рус. ри́нуть, дыял. взры́нуть ’ускіпець’, ’раздражніцца’, взры́нуться ’уз’есціся’, укр. ри́нути ’моцна цячы’, ст.-рус. ринути ’кінуць, піхнуць’, риятися ’злавацца’, славац. rinúť, чэш. řinouti se ’ліцца’, славен. ríniti ’соваць, рухаць’, ’давіць’, серб.-харв. rȉnuti ’піхнуць’, ри̏нути се ’рынуцца, ’кінуцца’, ’стукнуцца’, нарнути ’злосна забрахаць, накінуцца’, мак. рине ’кідаю’, балг. ри́на ’разграбаю, ачышчаю’, ст.-слав. ринѫти ’кінуцца’. Прасл. *rinǫti sę ’цячы, ліцца’, ’біць ключом’ (Копечны, 307). І.‑е. база *erei‑ ’цячы’ з коранем *er ’рушыць’, ’зрушыць’. Роднаснае да ст.-інд. rin̥ati, rín̥vati ’застаўляе цячы’, ’выпускае’, ríyate ’пачынае цячы’, грэч. ὀρῑ́νω, лесб. ὀρῑννω ’прыводжу ў рух, узбуджаю, раздражняю, лац. rivus ’ручай’, ir‑rito ’раздражняю’, ірл. rían ’мора’, гальск. Renos ’Рэйн’. Далей звязана з рой, рэ́яць, рака́. (Фасмер, 3, 484 з літ-рай; Скок, 3, 144; Сной у Безлай, 3, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ри́нуть сов., уст. ры́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ры́нуцца, гл. рынуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́нуць ’кінуць, пакінуць, перастаць’ (ТСБМ, ТС, Бяльк.). Гл. кідаць. Кінуць на жме́нькі ’спосаб жніва ўручную, калі зжатае збожжа не вяжуць у снапы, а пакідаюць сохнуць у жменьках’ (Сцяшк.). Кінуць‑рынуць (пры сварцы) (Нар. лекс.). Гл. кінуць, рынуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́на ’замеценая снегам дарога’ (Касе). Ад нарынуць ’намесці, наваліць’: снегу нарынуло ’навеяла’ (полац., Шн. 2, 454), параўн. нарынуць ’напасці, наляцець’ (ТС), нарынуццанапасці, накінуцца, наваліцца’ (Яруш., Бяльк., Мат. Гом.), да рынуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́каціць (нарыкоціць) ’натрапіць, наскочыць незнарок’, ’набраць, назбіраць’ (ТС). Няясна, магчыма, звязана з парыцца ’наткнуцца, напароцца’ (ТС) ад рыць ’рыць, разграбаць’, нарынуць ’натрапіць’ (ТС) ад рынуць (гл.), параўн. балг. рина ’разграбаць, ачышчаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лэнуць, лэнуты ’зрабіць спробу вылецець’ (палес., З нар. сл.), лэ́нэ ’ляціць’ (Булг.). З укр. ли́нути ’ляцець’, ’несціся’ разносіцца, ліцца (аб гуках)’, ’гарнуцца’, ’звяртацца ў думках’, роднаснага да лунаць1 (гл.) і ры́нуць (ЕСУМ, 3, 236).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)