рудымента́рны, -ая, -ае.

1. гл. рудымент.

2. Які знаходзіцца ў зародкавым стане (кніжн.).

|| наз. рудымента́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рудымента́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рудымента́рны рудымента́рная рудымента́рнае рудымента́рныя
Р. рудымента́рнага рудымента́рнай
рудымента́рнае
рудымента́рнага рудымента́рных
Д. рудымента́рнаму рудымента́рнай рудымента́рнаму рудымента́рным
В. рудымента́рны (неадуш.)
рудымента́рнага (адуш.)
рудымента́рную рудымента́рнае рудымента́рныя (неадуш.)
рудымента́рных (адуш.)
Т. рудымента́рным рудымента́рнай
рудымента́рнаю
рудымента́рным рудымента́рнымі
М. рудымента́рным рудымента́рнай рудымента́рным рудымента́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рудымента́рны биол., перен., книжн. рудимента́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рудымента́рны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які з’яўляецца рудыментам, знаходзіцца ў недаразвітым стане; астаткавы.

•••

Рудыментарны орган гл. орган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рудыме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Недаразвіты, астаткавы орган арганізма, які страціў сваё першапачатковае значэнне ў працэсе эвалюцыйнага развіцця.

2. перан. Астатак, рэшткі якой-н. з’явы (кніжн.).

|| прым. рудымента́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рудимента́рный книжн. рудымента́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

о́рган, ‑а, м.

1. Частка расліннага ці жывёльнага арганізма, якая выконвае пэўную функцыю. Органы пачуццяў. Сэрца — орган рэдкай працаздольнасці.

2. перан. Сродак, зброя. Суд у нашай краіне — гэта не толькі орган прымусу. «Звязда».

3. Установа, арганізацыя, якая ўваходзіць у склад сістэмы ўпраўлення і выконвае пэўныя функцыі ў розных сферах грамадскага жыцця. Органы савецкай улады. Гаспадарчыя органы. □ Да вайны .. [Лёня] працаваў у Мінску ў органах бяспекі. Новікаў. У брыгадзе выбраны савет з найбольш актыўных і паважаных работнікаў. На кароткіх сваіх пасяджэннях пасля работы гэтыя аўтарытэтныя брыгадныя органы падводзяць вынікі работы за дзень. Кулакоўскі.

4. Перыядычнае выданне, якое выпускаецца якой‑н. партыяй, арганізацыяй і выражае іх погляды і дзейнасць.

5. Састаўная частка розных прылад, якая выконвае пэўную функцыю. Сепарыруючыя органы камбайна. Рабочыя органы бараны.

•••

Правізорныя органы — часовыя органы ў зародкаў і лічынак мнагаклетачных жывёлін, якія знікаюць у працэсе развіцця арганізма.

Рудыментарны орган — орган, які страціў сваё значэнне ў працэсе гістарычнага развіцця арганізмаў або які знаходзіцца на шляху да поўнага знікнення.

[Ад грэч. órganon — прылада, інструмент.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)