Рубе́ж

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Рубе́ж
Р. Рубяжа́
Д. Рубяжу́
В. Рубе́ж
Т. Рубяжо́м
М. Рубяжы́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рубе́ж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рубе́ж рубяжы́
Р. рубяжа́ рубяжо́ў
Д. рубяжу́ рубяжа́м
В. рубе́ж рубяжы́
Т. рубяжо́м рубяжа́мі
М. рубяжы́ рубяжа́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рубе́ж, -бяжа́, мн. -бяжы́, -бяжо́ў, м.

1. Тое, што і граніца (у 1 знач.).

Вадзяны р.

Зорка ахоўваць рубяжы нашай Радзімы.

У яго жыцці намеціўся новы р. (перан.).

2. Паласа зямлі, зручная або абсталяваная для вядзення баявых дзеянняў.

Абаронны р.

Выйсці на новыя рубяжы (таксама перан.: прыступіць да вырашэння новых задач).

|| прым. рубе́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рубе́ж, -бяжа́ м., в разн. знач. рубе́ж;

го́рны р. — го́рный рубе́ж;

у яго́ жыцці́ наме́ціўся но́вы р. — в его́ жи́зни наме́тился но́вый рубе́ж;

агнявы́ р. — огнево́й рубе́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рубе́ж м., в разн. знач. рубе́ж, род. рубяжа́ м.; (граница) мяжа́, -жы́ ж.;

за рубежо́м за мяжо́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рубе́ж, рубяжа, м.

1. Граніца паміж чым‑н., мяжа чаго‑н. Станьце ж вы, хмаркі, над рубяжамі Нашых палеткаў, шнуроў. Колас. Вакол вёскі акопы, дзоты, драты. Ад усходу, звыш гэтага — вадзяны рубеж — спакойная, але глыбокая рэчка Вуша. Брыль. // перан. Грань, якая аддзяляе што‑н. адно ад другога. Той памятны вечар з’явіўся як бы нейкім рубяжом у жыцці Наташы. Краўчанка. На рубяжы лета і восені кароткая яшчэ ноч. Каваль. // перан. Вышэйшая, крайняя ступень чаго‑н.; мяжа. На загрузку самазвала патрабавалася паўмінуты. Гэта добра і многія лічылі гэта рубяжом. Лукша.

2. Дзяржаўная граніца. Савецкія Узброеныя Сілы зорка ахоўваюць свяшчэнныя рубяжы нашай Радзімы, стваральную працу будаўнікоў камунізма. «Звязда».

3. У вайсковай справе — лінія абаронных збудаванняў. Абаронны рубеж. □ Да вечара было адваявана паўгорада, уступлены рубеж быў вернуты, падпалкоўнік паспакайнеў. Мележ. // Лінія размяшчэння агнявых кропак. Агнявы рубеж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рубе́ж ’мяжа чаго-небудзь або паміж чым-небудзь’, ’дзяржаўная мяжа’, ’лінія абаронных збудаванняў’ (ТСБМ), ’кант, грань’ (Гарэц.), рубѣжъ ’граніца’ (Шымк. Собр.). Укр. рубі́ж ’край, мяжа; засечка’, рус. рубе́жрубеж’, балг. ръбе́ж ’мяжа, мяжа паміж палямі’. Стараж.-рус. рубежъ ’засечка; знак мяжы’ (Сразн., 3, 179). З прасл. *rǫbežь ’метка, засечка’, вытворнага з суфіксам ‑ežь > ад *rǫbati, *rǫbiti ’сячы’ (гл. рубаць, рубіць) (БЕР, 6, 361; Чарных, 2, 125). Паводле Якабсона, рубеж ёсць царкоўнаславянская форма ў адносінах да рубёж ’высяканне лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фарсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

1. Узмацніць (узмацняць), паскорыць (паскараць).

Ф. пуск станцыі.

2. Пераадолець (пераадольваць) якую-н. перашкоду або рубеж праціўніка.

Ф. пераправу.

|| наз. фарсі́раванне, -я, н.

Ф. ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абстрэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які падвяргаецца абстрэлу ці можа быць абстраляны. Абстрэльны рубеж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агнявы́ в разн. знач. огнево́й;

а́я засло́на — огнева́я заве́са;

а́я кро́пка — огнева́я то́чка;

а́я пазі́цыя — огнева́я пози́ция;

а. рубе́ж — огнево́й рубе́ж;

ы́я сро́дкі — огневы́е сре́дства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)