рахава́ць, раху́ю, раху́еш, раху́е; раху́й; незак.

Рабіць падлікі, разлікі, падлічваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рахава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. раху́ю раху́ем
2-я ас. раху́еш раху́еце
3-я ас. раху́е раху́юць
Прошлы час
м. рахава́ў рахава́лі
ж. рахава́ла
н. рахава́ла
Загадны лад
2-я ас. раху́й раху́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час раху́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рахава́ць несов.

1. разг. (производить подсчёты, расчёты) счита́ть;

2. прост. (обдумывать) рассчи́тывать, прики́дывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рахава́ць, рахую, рахуеш, рахуе; незак.

Разм.

1. Рабіць разлікі, падлікі. — Ну, як жа, рахубу ад свайго інтэрасу маеш? — запытаўся .. [Кірыла] у Красуцкага. — Ды як вам Сказаць, дзядзька Кірыла, не рахаваў яшчэ. Скрыган.

2. Узважваць, прыкідваць, разлічваць. — Я думаю, таварышы ўпаўнаважаныя, што сёння мы не пойдзем ужо нікуды, а размяркуем нашы сілы, прыкінем, як і што будзем рабіць заўтра, — рахаваў гарбузаваты старшыня Лапухоўскага сельсавета Свірыд Лопух. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рахава́ць ’рабіць разлікі, падлікі’ (ТСБМ, Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), рахава́цца ’раіцца, меркаваць’ (слуц., Гіл.; Сл. ПЗБ), рахова́ць ’улічваць, браць пад увагу’, рахова́цца ’раіцца, меркаваць’ (ТС), ст.-бел. раховати ’лічыць’ (Ст.-бел. лексікон; 1388, Булыка, Запазыч.). Параўн. рус. дыял. раховать, укр. рахувати ’тс’. Праз польск. rachować (Булыка, Лекс. запазыч., 81), што ад ням. rechnen ’рабіць падлікі, лічыць’ (Брукнер, 451). Борысь (507) дадаткова падае ад с.-в.-ням. rechen ’лічыць, падлічваць’. Адаптацыя карнявога ненаціскнога е > а пасля зацвярдзелага р, што было ўласціва для фанетыкі польскай мовы і праяўляецца ў іншых запазычаннях з нямецкай мовы (параўн. ратаваць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парахава́ць, ‑рахую, ‑рахуеш, ‑рахуе.

Зак. да рахаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́хматка ’арыфметыка’ (Шымк. Собр.). Семінарызм? Магчыма, іранічная кантамінацыя рахаваць (гл.) і матэматыка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раху́масць (раху́мосць) ’кожная рэч, якая знаходзіцца на ўліку’ (Нас.), сюды ж рахо́мы ’які мае каштоўнасць, вартасць; які знаходзіцца на ўліку’ (Нас.). Мясцовае ўтварэнне ад рахаваць (гл.) па ўзору рухо́мы, рухо́масць (гл.), да якіх была набліжана і фанетыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раху́ба ’разлік, падлік; карысць, выгада’ (ТСБМ, Нас., Варл.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рухомая маёмасць; канец, квіт’ (Бяльк.), ’калатня, клопат, складаная справа’ (Растарг., Рам. 4), ’меркаванне, разлік’ (ТС), ст.-бел. рахуба ’разлік’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. rachuba ’лік, падлік’, ’разлік, спадзяванне’ (адзначае з XV ст., Борысь, 507) запазычана ў XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 81). Брукнер (451) мяркуе, што польскае слова ўтворана па мадэлі liczba з суф. ‑ba ад rachować ’лічыць’; паводле Карскага (2–3, 29), галосны u (у) усталяваўся ў польскім слове пад уплывам дзеяслоўнай асновы да яго запазычання ўсходнімі славянамі. Гл. раху́нак, рахава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)