ра́пс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ра́пс
Р. ра́псу
Д. ра́псу
В. ра́пс
Т. ра́псам
М. ра́псе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рапс, -у, м.

Аднагадовая травяністая алейная і кармавая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі кветкамі і шыза-зялёнымі лістамі.

|| прым. ра́псавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рапс (род. ра́псу) м., бот. рапс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рапс бот. рапс, род. ра́псу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рапс, ‑у, м.

Алейная і кармавая травяністая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі кветкамі і шыза-зялёнымі лістамі.

[Ням. Raps.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рапс ’сорт бручкі, свірэпка, Brassica (Rapa) oleifera, Brassicca napus Brassica asperifolia’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). З польск. raps ’тс’, позняга запазычання з ням. Raps ’тс’ (< лац. raicium), гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 313.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапа́к ’лопух’ (ваўк., Сл. ПЗБ): ціснулі алей з рапаку (Сцяшк.), ропа́к ’алейная расліна падобная на свірэпку’ (ТС). Магчыма з польск. rzepakрапс’, што спачатку адносілася да свірэпы (гл.), якая як і ўкр. свирі́па ’гарчыца’, рус. суре́пка ’расліна Barbarea Beck.’ звязана з назвамі рэпы (гл.), параўн. rzepa, rzepka (Брукнер, 475), відаць, з-за падабенства лістоў. Гл. рапай, рапей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сурэ́па ’пустазелле з жоўтымі кветкамі’ (Сцяшк., Мат. Гом.), сурэ́пка ’пустазелле свірэпа’ (Цых.), сурэ́піцарапс’ (Ласт.). Параўн. укр. суріпа, сурі́пиця ’тс’ і ’свірэпа’, рус. суре́па, суре́пка, суре́пица ’свірэпа’. Гл. свірэпа; варыянтны пачатак слова тлумачыцца наяўнасцю паралельных зыходных форм прыметніка *svirěpъ/*surěpъ ’дзікі, раз’юшаны’, параўн. рус. свире́пый, суре́пый ’тс’, балг. свире́п, дыял. суря́п, зуре́пав ’раз’юшаны’ і пад. Семантыка слова на базе ’дзікая, некультурная расліна’, гл. Мяркулава, Этимология–1994, 78; інакш — з су- (са значэннем няпоўнага падабенства) і рэпа (гл.) — тлумачыць адпаведныя формы Пічхадзе (Новое в рус. этим., 1, 229), што адлюстроўвае падабенства лістоў розных раслін да лісця рэпы, параўн. рапак, гл. Гл. яшчэ Жураўлёў, Язык и миф, 373.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)