разу́мны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разу́мны разу́мная разу́мнае разу́мныя
Р. разу́мнага разу́мнай
разу́мнае
разу́мнага разу́мных
Д. разу́мнаму разу́мнай разу́мнаму разу́мным
В. разу́мны (неадуш.)
разу́мнага (адуш.)
разу́мную разу́мнае разу́мныя (неадуш.)
разу́мных (адуш.)
Т. разу́мным разу́мнай
разу́мнаю
разу́мным разу́мнымі
М. разу́мным разу́мнай разу́мным разу́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

разу́мны, -ая, -ае.

1. Такі, якому дадзены розум; надзелены розумам.

Разумная істота.

2. Кемлівы, разважлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю.

Р. чалавек.

3. Які сведчыць аб розуме, разважлівасці.

Разумная думка.

Разумнае слова.

4. Які адпавядае абставінам; мэтазгодны.

Разумная арганізацыя працы.

|| наз. разу́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разу́мны

1. у́мный; му́дрый;

р. чалаве́ку́мный челове́к;

~ная пара́дау́мный (му́дрый) сове́т;

2. рассуди́тельный, разу́мный, благоразу́мный;

3. осмы́сленный, созна́тельный;

р. ўчы́нак — осмы́сленный (созна́тельный) посту́пок;

р. сэнс — здра́вый смысл;

лепш з ~ным згубі́ць, чым з ду́рнем знайсці́посл. лу́чше с у́мным потеря́ть, чем с глу́пым найти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разу́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якому дадзен розум, надзелены розумам. Разумная істота.

2. Разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю. Старшынёй калгаса выбралі чалавека разумнага, памяркоўнага. Даніленка. Жылі тры браты: два разумныя, а трэці — дурань. Якімовіч. // Які разумее чалавека (пра жывёл). Разумны сабака. // Які выяўляе розум, праніклівасць. Разумны твар. □ Разумныя карыя вочы хлопца кагосьці шукалі. Ваданосаў.

3. Які сведчыць аб розуме, разважлівасці. Разумнае слова. □ [Сцёпка:] — Каб выказаць разумную думку, не трэба многа прыгожых і выкрутасістых слоў. Колас. // Багаты думкамі, змястоўны. У партфелі .. [старшыня сельсавета] насіў разумныя кнігі і наведвальнікам-сялянам зачытваў цытаты з класікаў марксізма-ленінізма. Шамякін.

4. Які адпавядае абставінам, лагічны ў даных умовах, мэтазгодны. Разумны ўчынак. □ [Крушынскі:] — Адзін плач тут не паможа, бацюшка, трэба нешта больш разумнае рабіць. Бядуля. У выніку такой разумнай арганізацыі працы і высокай працоўнай актыўнасці калгаснікаў абмалот быў праведзен у самыя кароткія тэрміны, збожжа паступіла ў калгасныя засекі. Залескі.

•••

Разумная галава гл. галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разу́мны ’надзелены розумам’ (ТСБМ; астрав., мін., Сл. ПЗБ; Бяльк., Мал.), ’разважлівы, кемлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю’ (ТСБМ), разу́мец ’разумнік’ (Янк. 2), ’той, хто хваліцца сваім розумам’ (Янк. 1), разуме́ц ’сталы, разважлівы чалавек’ (Сцяшк.), разу́мнік ’хітры чалавек’ (Сцяшк.), ’мудрэц, хітрэц’ (Бяльк.), разумо́к ’дзіця, якое па-даросламу разважае’ (Інстр. 3), ’мудрэц, хітрэц’ (Юрч.), разумо́чак ’мудрэц, хітрун’ (Юрч. СНЛ), разуму́та іран. ’разумніца’ (лаг., Гіл.). Ад ро́зум (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дахо́дліва-разу́мны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дахо́дліва-разу́мны дахо́дліва-разу́мная дахо́дліва-разу́мнае дахо́дліва-разу́мныя
Р. дахо́дліва-разу́мнага дахо́дліва-разу́мнай
дахо́дліва-разу́мнае
дахо́дліва-разу́мнага дахо́дліва-разу́мных
Д. дахо́дліва-разу́мнаму дахо́дліва-разу́мнай дахо́дліва-разу́мнаму дахо́дліва-разу́мным
В. дахо́дліва-разу́мны (неадуш.)
дахо́дліва-разу́мнага (адуш.)
дахо́дліва-разу́мную дахо́дліва-разу́мнае дахо́дліва-разу́мныя (неадуш.)
дахо́дліва-разу́мных (адуш.)
Т. дахо́дліва-разу́мным дахо́дліва-разу́мнай
дахо́дліва-разу́мнаю
дахо́дліва-разу́мным дахо́дліва-разу́мнымі
М. дахо́дліва-разу́мным дахо́дліва-разу́мнай дахо́дліва-разу́мным дахо́дліва-разу́мных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

недурны́, -а́я, -о́е.

Даволі разумны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мудрэ́ц, -раца́, мн. -рацы́, -рацо́ў, м.

Мудры, разумны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разу́мный разу́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́мный разу́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)