разні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто займаецца рэзаннем жывёлы; мяснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разні́к, -ка́ м. резни́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разні́к, ‑а, м.

Той, хто займаецца рэзаннем жывёлы; мяснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разні́к ’хто забівае жывёлу’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’мяснік’ (Яруш.), укр. різни́кразнік’, ’прадавец мяса’, в.-луж. rěznik ’мяснік’. Ад рэ́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убо́йщик разні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

резни́к обл. разні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скотобо́ец жывёлабоец, -бо́йца м., разні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́знік1, рэ́зка, рэ́ская трава, рэза́к ’разак, Stratiotes L.’ (ЛА, 1, Мат. Гом.), ’зараснікі рагалісніку Ceratophyllum demersum L.’ (Ялік.), рэ́зьнік, рэ́зя ’рачная трава падобная да альясу, разак’ (Сл. ПЗБ), рэ́зьнік ’балотная трава’ (Нар. лекс.), рэ́ская трава ’асака, Carex L.’ (ЛА, 1). Расліна атрымала такую назву паводле вострых краёў лісця. Ад рэзаць (гл.).

Рэ́знік2 ’пшанічная аладка, спечаная з раскачанага цеста, разрэзанага на чатырохвугольныя часткі’ (Нас.), рэ́знікі ’тс’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс., Сцяшк. Сл.), рэ́зьнік ’тс’ (Янк. Мат.), ’тс’ (Бяльк.), рэ́знік ’пернік’ (Сцяшк. Сл., Юрч.), ’луста’ (Нік., 88), рэ́знічак ’тс’ (Юрч. СНЛ). Серб. і харв. реза́нац ’адрэзаны кавалак’, реза́нци ’локшыны’. Да рэзаць (гл.), параўн. яшчэ семантыку палама́нцы ’печыва з мукі; ламанцы’ (Сл. Гродз.) ад ламаць.

Рэ́знік3 ’мяснік’ (Мат. Гом., Нас., ТС, Байк. і Некр.). Гл. разнік.

Рэ́знік4 ’кош, сплецены з нітак’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Дээтымалагізаваная форма ад рэзгіны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)