размо́ва
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
размо́ва |
размо́вы |
| Р. |
размо́вы |
размо́ў |
| Д. |
размо́ве |
размо́вам |
| В. |
размо́ву |
размо́вы |
| Т. |
размо́вай размо́ваю |
размо́вамі |
| М. |
размо́ве |
размо́вах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
размо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.
1. Слоўны абмен з кім-н. звесткамі, думкамі; гутарка.
Завесці размову з сябрам.
Р. па тэлефоне.
2. мн. Чуткі, абгаворы, плёткі.
Пра хлопца хадзіла многа размоў па вёсцы.
3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.).
Па размове лёгка вызначыць, адкуль чалавек родам.
|| прым. размо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Размоўная інтанацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
размо́ва, ‑ы, ж.
1. Слоўны абмен звесткамі, думкамі; гаворка. Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі. Колас. Школа, аб піянерах якой пойдзе наша размова, стаіць непадалёку ад паравознага дэпо станцыі Орша. Шыловіч. // толькі мн. (размо́вы, ‑моў). Чуткі, пагалоскі. — Раскажы, Яўхім, урэшце, пра гэты камень падрабязней. Пра яго ходзіць многа размоў. Пестрак. Што б там людзі ні гаварылі і як яго [Касмача] ні абзывалі, а ён рабіў сваю справу. Размовы — не перуны, двор не запаляць. М. Ткачоў.
2. Разм. Мова, гаворка, вымаўленне. Па яго размове я зразумеў, што гэта цыган. Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Размо́ва ’гаворка’, ’мова, вымаўленне’ (ТСБМ), ’размова’ (швянч., Сл. ПЗБ; Бяльк., Гарэц., Шпіл., Булг., Мал., Др.-Падб.), ’рознагалоссе’ (Нас., Гарэц.). Сюды ж размо́вка ’сварка, спрэчка, нязгода’ (Нас.). Да мова (гл.). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. rozmowa ’гаворка; перамова’ (Бел.-рус. ізал., 9).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
га́лас, -у, м. (разм.).
Бязладны шматгалосы крык, бязладная размова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
та́ры-ба́ры, нескл. (разм.).
Пустая размова, балбатня.
Т. разводзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
марнасло́ўе, -я, н.
Пустая размова, пустаслоўе.
|| прым. марнасло́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нездарма́, прысл. (разм.).
Не без падстаў, не без прычыны.
Н. адбылася гэта размова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канфідэнцыя́льны, -ая, -ае (кніжн.).
Сакрэтны, даверны.
Канфідэнцыяльная размова.
Паведаміць канфідэнцыяльна (прысл.).
|| наз. канфідэнцыя́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)