Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
размо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.
1. Слоўны абмен з кім-н. звесткамі, думкамі; гутарка.
Завесці размову з сябрам.
Р. па тэлефоне.
2.мн. Чуткі, абгаворы, плёткі.
Пра хлопца хадзіла многа размоў па вёсцы.
3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.).
Па размове лёгка вызначыць, адкуль чалавек родам.
|| прым.размо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Размоўная інтанацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
размо́важ. разгово́р м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
размо́ва, ‑ы, ж.
1. Слоўны абмен звесткамі, думкамі; гаворка. Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі.Колас.Школа, аб піянерах якой пойдзе наша размова, стаіць непадалёку ад паравознага дэпо станцыі Орша.Шыловіч.//толькімн. (размо́вы, ‑моў). Чуткі, пагалоскі. — Раскажы, Яўхім, урэшце, пра гэты камень падрабязней. Пра яго ходзіць многа размоў.Пестрак.Што б там людзі ні гаварылі і як яго [Касмача] ні абзывалі, а ён рабіў сваю справу. Размовы — не перуны, двор не запаляць.М. Ткачоў.
2.Разм. Мова, гаворка, вымаўленне. Па яго размове я зразумеў, што гэта цыган.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размо́важ (гаворка) Gespräch n -(e)s, -e; Únterháltung f -, -en;
завяза́ць размо́ву ein Gespräch ánknüpfen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
размова
Том: 29, старонка: 460.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Размо́ва ’гаворка’, ’мова, вымаўленне’ (ТСБМ), ’размова’ (швянч., Сл. ПЗБ; Бяльк., Гарэц., Шпіл., Булг., Мал., Др.-Падб.), ’рознагалоссе’ (Нас., Гарэц.). Сюды ж размо́вка ’сварка, спрэчка, нязгода’ (Нас.). Да мова (гл.). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск.rozmowa ’гаворка; перамова’ (Бел.-рус. ізал., 9).