размежава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. размежава́нне
Р. размежава́ння
Д. размежава́нню
В. размежава́нне
Т. размежава́ннем
М. размежава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

размежава́нне ср.

1. прям., перен. размежева́ние;

2. разграниче́ние;

1, 2 см. размежава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размежава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. размежаваць, размежавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размежава́ць, -мяжу́ю, -мяжу́еш, -мяжу́е; -мяжу́й; -межава́ны; зак., каго-што.

1. Раздзяліць, правёўшы межы.

Р. участкі.

2. перан. Аддзяліць, адмежаваць сферы дзейнасці.

Р. абавязкі.

|| незак. размяжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. размяжо́ўванне, -я, н.

|| наз. размежава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размежава́цца, -мяжу́юся, -мяжу́ешся, -мяжу́ецца; -мяжу́йся; зак.

1. Раздзяліцца, устанавіўшы межы паміж землямі, уладаннямі.

Р. з суседзямі.

2. перан. Аддзяліцца, адасобіцца адзін ад аднаго ў выніку несупадзення, процілегласці інтарэсаў, поглядаў.

Р. з ідэйнымі праціўнікамі.

|| незак. размяжо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. размяжо́ўванне, -я, н.

|| наз. размежава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разграниче́ние размежава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размежева́ние размежава́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паддо́пытнасць, ‑і, ж.

1. Знаходжанне пад следствам.

2. Спец. Размежаванне паўнамоцтваў на правядзенне крымінальных спраў паміж рознымі органамі расследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размежава́насць, ‑і, ж.

Стан размежаванага; размежаванне. Старэйшыя расказвалі.. [Івану], што калісьці між студэнтамі-літаратарамі і матэматыкамі існавала нейкая прафесійная размежаванасць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сялётка ’селядзец з ікрой’ у супастаўленні селядзецмалочнік (валож., мін., Сл. ПЗБ). З рус. селёдка ’селядзец’, параўн. селядзец (гл.); цікавае размежаванне па палавой прыкмеце сінонімаў у народнай мове, гл. і выпадак кантамінацыі запазычанага і ўласнабеларускага слова — селёдок: одзін селёдок з ікрою (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)