разлу́чаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разлу́чаны разлу́чаная разлу́чанае разлу́чаныя
Р. разлу́чанага разлу́чанай
разлу́чанае
разлу́чанага разлу́чаных
Д. разлу́чанаму разлу́чанай разлу́чанаму разлу́чаным
В. разлу́чаны (неадуш.)
разлу́чанага (адуш.)
разлу́чаную разлу́чанае разлу́чаныя (неадуш.)
разлу́чаных (адуш.)
Т. разлу́чаным разлу́чанай
разлу́чанаю
разлу́чаным разлу́чанымі
М. разлу́чаным разлу́чанай разлу́чаным разлу́чаных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разлу́чаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разлу́чаны разлу́чаная разлу́чанае разлу́чаныя
Р. разлу́чанага разлу́чанай
разлу́чанае
разлу́чанага разлу́чаных
Д. разлу́чанаму разлу́чанай разлу́чанаму разлу́чаным
В. разлу́чаны (неадуш.)
разлу́чанага (адуш.)
разлу́чаную разлу́чанае разлу́чаныя (неадуш.)
разлу́чаных (адуш.)
Т. разлу́чаным разлу́чанай
разлу́чанаю
разлу́чаным разлу́чанымі
М. разлу́чаным разлу́чанай разлу́чаным разлу́чаных

Кароткая форма: разлу́чана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разлу́чаны

1. разлучённый;

2. разъединённый;

3. разделённый;

1-3 см. разлучы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлу́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разлучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлу́чённый разлу́чаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разобщённый разлу́чаны, раз’ядна́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлу́чанасць ж.

1. разлучённость;

2. разъединённость;

1, 2 см. разлу́чаны1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., што.

1. Моцна нацягнуўшы або рыўком раздзяліць на часткі, разарваць. Парваць вяроўку. □ Весялей трэба йграць, хоць бы й струны парваць, Хоць і сам мо вяселлю не рад. Чарот.

2. Разарваць на часткі, падраць. З дна куфра [Назарыха] дастала старыя льняныя абрусы і парвала на пялёнкі. Б. Стральцоў. Ліст сябра.. [Смачны] парваў і кінуў кавалачкі ў пячурку. Галавач. / Пра хмары. І раптам той жа вецер, які ўчора наганяў на людзей нуду, за ноч парваў на дробныя кавалачкі хмары, загнаў іх некуды за небасхіл і сам там жа знік. Сергіевіч.

3. Падраць, нарабіць дзірак. Плішчылася .. [Марылька], плішчылася праз гушчэчу, усё адзенне на сабе парвала. Якімовіч.

4. Пашкодзіць; падарваць. [Міхал:] Наладую падводы толам, парву немцу жалезку ад Віцебска аж да самай Оршы... Кучар.

5. перан.; і з кім-чым. Спыніць, кончыць (сувязі, адносіны і пад.). Парваць знаёмства. Парваць з кампаніяй. □ Адзінокі, бо парваў усе адносіны з сям’ёй, разлучаны з блізкімі, .. [Давід] не сумаваў, не тужыў, як іншыя. Машара.

6. каго. Пакусаць (пра сабаку, ваўка і пад.). [Сцёпа] добра ведаў, што Рыгорка і кроку не зробіць. Інакш Палкан парве яго. Курто.

7. Сарваць усё, многае. [Лукаш:] — Каб не я, то ўвесь ваш боб парвалі б, далібог праўда. Лобан.

8. і без дап. Рваць некаторы час.

•••

Жылы парваць — надарвацца ад цяжкай працы.

Нервы парваць — папсаваць нервы моцным напружаннем.

Парваць жывот (жывата) — тое, што і надарваць жывот (жываты) (гл. надарваць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)