раздува́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. раздува́ецца раздува́юцца
Прошлы час
м. раздува́ўся раздува́ліся
ж. раздува́лася
н. раздува́лася
Дзеепрыслоўе
цяп. час раздува́ючыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раздува́цца несов., страд. раздува́ться; см. раздува́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздува́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раздуцца.

2. Зал. да раздуваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздува́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздуваць — раздуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. раздувацца — раздуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздува́ться

1. (об опухоли) напуха́ць; (о животе) успу́швацца;

2. страд. раздзіма́цца; раздзьму́хвацца; надзіма́цца; раздува́цца; развява́цца; разганя́цца; см. раздува́ть 1, 2, 4, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пы́жыцца (пыжицьца) ’назвацца ад фанабэрыі’ (Нас.), ’напружвацца, дбаць’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), укр. пи́зитися ’надзявацца, фанабэрыцца’, рус. пы́житься ’старацца нешта зрабіць з празмернымі намаганнямі; фанабэрыцца’, н.-луж. pyzeliś se ’пускаць бурбалкі, бурліць, тужыцца’. Вытворнае ад пыж1 (< *pyž‑), гл. Курціна, Этимология–1971, 72; Чарных (2, 87) мяркуе пра першаснае значэнне ’раздувацца, каб выпіхнуць пыж’, што неабавязкова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́ндры (іран.) ’штаны’ (маз., Нар. Гом.), плюдры ’тс’, ’лахманы, рыззё’ (Нас.), плюндра ’тс’ (Шат.), ст.-бел. плюдры, плюйдры ’штаны’ (1598, Булыка, Лекс. запазыч., 109). З польск. phtdry — від штаноў нямецка-французскага крою XV–VIII стст.: спачатку кароткія, з буфамі, затым phiderki ’зімовыя штонікі, падбітыя футрам’, пазней гэтая абразлівая назва phtdry пашырылася нават на турэцкія шаравары — скарачэнне з п.-ням. phiderhosen ’штаны з буфамі’ < pludeniраздувацца’ (Кюнэ, Poln., 87: Банькоўскі, 2, 61 I).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́каць ’лопацца (пра пупышкі), перыць бялізну’ (Сл. ПЗБ), ’без меры есці ці піць’, ’рвацца; надрывацца’, ’раздувацца (ад гневу)’: цебе сянни покаець (Нас.), по́кыць ’лопаць, гучна ляскаць; прагна есці’ (З нар. сл.), покнуць ’трэснуць, лопнуць’ (Варл.), ’разбіць’ (Сл. ПЗБ), ’выцяць’ (Бяльк.), по́кацца ’лопацца, трэскацца’ (Касп.), ’распускацца (пра пупышкі)’ (Варл.), по́кала ’пражора’ (Бяльк.). Укр., рус. покать ’стукаць, калаціць’, палаб. păkně ’падае’, славен. pókati ’ляскаць, грымець’, балг. по́кам ’стукаць’, макед. по́кнуват са ’трэскацца (пра вусны)’. Ад гукапераймальнага *pokъ (*pukъ): пок ’гук падзення; гук стрэлу’ (Юрч. СНЛ), ’гук трэскання’ (Нас.), покаўка ’ляскаўка’ (Нас.), рус. пок ’гук пры разрыве; трэск’, славен. pòk ’трэск’ (параўн. Цвяткоў, Запіскі, 69; БЕР, 5, 482; Сной, 463). Гл. пукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набрака́ць, набра́кнуць ’набухаць; раздувацца, намакаць’ (БРС, Байк. і Некр., Нас.), ’набухнуць’ (Касп., Гарэц.), набра́кці ’тс’ (Шат.), ныбріка́ць ’набірацца вільгаці’, ныбря́кнуць (Бяльк.), набру́каваць ’намакаць, набірацца вільгаці’ (Нас.), набра́клы (Байк. і Некр., Шат., Нас., Гарэц.), набра́кшае, набра́клае насенне ’намочанае, але не праросшае насенне’ (Жд. 1), укр. набряка́ти, набря́клий, рус. набряка́ть ’апухаць’, набря́кнуть, польск. nabrzękać, nabrzęknąć ’набухаць, апухнуць’, славен. nabrẹ́kati, nabrẹ́kniti, ’ацякаць, налівацца’, серб.-харв. набреки́вати, набре́кнути ’набухаць, уздувацца’, макед. набрекнува, набрекне ’набухаць, пухнуць’. Аснова *bręk‑ звычайна ў прыставачных утварэннях, што дае падставу для рэканструкцыі прасл. дзеяслова, гл. бра́кнуць, згодна з Бернекерам, анаматапеічнага паходжання (Бернекер, 1, 84); звязваюць з літ. brę́sti ’ўзмацніць, напрэгчы’ (Фрэнкель, 53). Гл. таксама Бязлай, 2, 210; ЕСУМ, 1, 273; БЕР, 1, 76–77; ЭССЯ, 3, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)