разва́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. мн. Рэшткі разбуранай пабудовы ці паселішча, руіны.

Разваліны горада.

2. перан. Пра старога або разбітага хваробай чалавека (разм.).

Ён нагадваў жывую разваліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разва́ліна

‘пра чалавека’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. разва́ліна разва́ліны
Р. разва́ліны разва́лін
Д. разва́ліне разва́лінам
В. разва́ліну разва́лін
Т. разва́лінай
разва́лінаю
разва́лінамі
М. разва́ліне разва́лінах

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

разва́ліна

‘рэшткі чаго-н.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. разва́ліна разва́ліны
Р. разва́ліны разва́лін
Д. разва́ліне разва́лінам
В. разва́ліну разва́ліны
Т. разва́лінай
разва́лінаю
разва́лінамі
М. разва́ліне разва́лінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

разва́ліна ж., в разн. знач. разва́лина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разва́ліна, ‑ы, ж.

1. звычайна мн. (разва́ліны, ‑лін). Рэшткі разваленай пабудовы альбо групы пабудоў. На муроў граніт, На чорныя разваліны Нямігі Крутымі рэчышчамі вуліц, як прыбой, Плывуць веснавыя крыгі, Далёкі золак несучы з сабой. Танк. Некалькі раненых афіцэраў, цудам уцалеўшых і выкапаных з-пад развалін школы, расказалі аб гераічнай смерці Андрэя. Шамякін. Як героі, то ўпалі, Расстраляныя, ніц, Злеглі ў грудах развалін Сотні сот камяніц. Гілевіч. // Разм. Расстроеная, разбітая машына або механізм. — Малатарня была, што і казаць. Не тое, што гэта разваліна, — у тон .. [Андрэю] адазваўся Костусь. Васілевіч.

2. перан. Разм. Пра старога або разбітага хваробай чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́лина ж.

1. прям., перен., чаще мн. руі́ны, род. руі́н; разва́ліна, -ны ж.;

разва́лины до́ма руі́ны до́ма;

не парохо́д, а разва́лина не парахо́д, а разва́ліна;

2. (о дряхлом человеке) разг. разва́ліна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Віла́кі мн. л. ’разгалінаванае дрэва’ (карм., Мат. Гом.). Параўн. рус. сіб. вилагаразваліна, разгалінаванае дрэва’. Да вілы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпе́за ’нязграбны, непаваротлівы чалавек’ (даўг., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lapė́ža ’някемлівы, павольны, мешкаваты чалавек’, lepeĩzeris ’павольны, вялы; разваліна, руіна-чалавек’. Грынавяцкене (там жа, 2, 720) прыводзіць літ. адпаведнік, семантычна тоесны, але які фармальна адрозніваецца (lepérza).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́стка ’пусташ, няўдобіца; зямля, якая не апрацоўваецца’ (ТСБМ; палес., ЛА, 2; ТС, Сл. ПЗБ, Шат., Бяльк.), ’нежылое, пакінутае памяшканне’ (Жд. 1, ПСл), ’арэндны ўчастак зямлі, на якім няма ніякіх “дваровых выгод” (дома, хлявоў, агароджы і г. д.)’ (Яшк. Мясц.), pústka ’апусцелая сяліба’ (Варл.), пу́сткі ’адсутнасць жывой істоты; уражанне нежылога памяшкання’ (Мядзв.), пустке́ ’пустая зямля’ (Сцяц.), пу́стка ’беспарадак’ (Нік. Очерки), ’пусты арэх’ (Нас.), пу́сткі ’глупствы; пустата, адсутнасць грошай’: пу́стки в кише́ни (Нас.), укр. пу́стка ’нежылы, пакінуты дом; участак зямлі, які належыць асобе, што выбыла з сельскай абшчыны’, рус. дыял. пу́стка ’пусташ; пустое, закінутае жыллё’, польск. pustka ’бязлюднае месца; нежылы дом; разваліна’, чэш. poustka ’пустое месца, адлог’, ст.-чэш. pústka ’пусташ’. Утворана ад пусты́ ’парожні, бязлюдны, непатрэбны’ (*pustъ); параўн. пу́ста ’нежылое памяшканне; пусташ; пустата’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)