ра́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ра́да ра́ды
Р. ра́ды ра́д
Д. ра́дзе ра́дам
В. ра́ду ра́ды
Т. ра́дай
ра́даю
ра́дамі
М. ра́дзе ра́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ра́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Парада, павучанне, як паступіць, як зрабіць.

Папрасіць рады.

2. Сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў; нарада.

Сямейная р.

3. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды ў Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы.

Мясцовая р.

Выбарная р.

Рады няма — не хапае сілы, магчымасці справіцца з кім-, чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́да сущ., ист., полит. ра́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́да ж.

1. см. пара́да;

2. (совместное обсуждение) сове́т м., совеща́ние ср.;

ра́ды няма́: — а) сил нет; сла́ду нет; б) вы́хода нет;

ра́ды не даць: — а) не упра́виться, не сла́дить (с кем, чем); б) ума́ не приложи́ть;

ні да ра́ды ні да зва́ды — ни ры́ба ни мя́со; ни то ни сё;

ра́ду ра́дзіць — ду́му ду́мать, сове́т держа́ть;

дай ты ра́дывводн. сл. скажи́ на ми́лость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Парада, навучанне, як паступіць, як зрабіць. Рабочыя адзін у аднаго пыталі рады, што рабіць. Сабаленка. Хочаш раду, ваявода, дам — бяжы. Дзяргай. Адзін успомніць гэта, Той прынясе сваё, Але для ўсіх у дзеда Адказ і рада ёсць. Лужанін. // Сродак, паратунак, выйсце. Іншай рады не было, як ісці .. [кавалю] адгэтуль. Чорны.

2. Сумеснае абмеркаванне якіх‑н. пытанняў; нарада. Шум стаіць над лясістай дуброваю. Быццам рада аб нечым ідзе. Купала. Перасоўваліся ад сцяны да сцяны канапы, ложкі, пакуль не займалі месца, ухвалёнае ўсёй сямейнай радай. Мележ.

3. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды на Беларусі, Украіне, у Літве, Польшчы. Выбарная рада. Мясцовая рада. Рада Вялікага княства Літоўскага.

4. Контррэвалюцыйная арганізацыя беларускіх і ўкраінскіх буржуазных нацыяналістаў, якая існавала на Беларусі і Украіне ў 1917–1918 гадах. Беларуская рада.

•••

Даць раду (ы) каму-чаму гл. даць.

З якой рады? — выходзячы з якіх патрабаванняў? Чаму?

Ні да рады, ні да звады — пра каго‑н., хто не мае характэрных індывідуальных якасцей.

Раду радзіць гл. радзіць.

Рады няма гл. няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́да ’парада, павучанне’, ’сход’ (ТСБМ), ’парада, сродак’ (Нас.), ’парада, дапамога, работа’ (Ян., Бяльк.), ’парада’ (астрав., шальч., віл., маст., мядз., шчуч., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’спосаб, змова’ (Юрч.), ’нарада родных і сваякоў’ (ТС), ’сродак, выхад’, ’рада’ (Гарэц.), даць ра́ды ’справіцца з чым-, кім-небудзь’ (Калюга), ст.-бел. рада ’парада’, радити, радить, укр. ра́да, рус. дыял. ра́да, польск. radaрада, парада’. Лічыцца, што ўсходнеславянскія мовы запазычылі гэтую лексему праз польскую з с.-в.-ням. râtрада’, параўн. ням. Rath, rathem ’радзіць’, інд. rādh‑noti ’набываць; атрымліваць карысць’, авест. rāda‑ ’дабівацца чаго-небудзь, мець клопат’ (Фасмер, 3, 429; Брукнер, 452). Бязлай (3, 143) выказвае сумненне ў запазычаным характары слова, рэканструюе прасл. *radъ, што да і.-е. *rōdh‑, параўн. ст.-інд. rādha‑ ’блаславенне, поспех, шчодрасць’. Сюды ж адносяцца серб. ра́дити, харв. ràditi ’рабіць’, гл. рад2. Дапускаючы такую магчымасць, нельга выключыць змяшэнне са старым запазычаннем праз польскую з нямецкай (Нававейскі, Zapożyczenia, 10) ра́да ’савет, рада (як орган)’ (Гарэц.), параўн. ст.-бел. рада ’орган пры магістраце, які выконваў функцыі гарадской улады і суда па маёмасных і грамадзянскіх справах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

э¹, нескл., н.

Галосны нелабіялізаваны гук пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ра́д рады́
Р. ра́да радо́ў
Д. ра́ду рада́м
В. ра́д рады́
Т. ра́дам рада́мі
М. ра́дзе рада́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

а¹, нескл., н.

Літара, якая абазначае галосны гук [а] сярэдняга рада ніжняга пад’ёму.

Доўгае а.

Ад а да я — ад пачатку да канца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

це́канне, -я, н. (спец.).

Вымаўленне «ц» на месцы этымалагічна мяккага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — хаціна).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)