пі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Выдаць кароткі гук, піск.

Жаласна п.

2. Зрабіць спробу сказаць што-н., запярэчыць чаму-н.

Не смець п.!

Толькі пікні (пагроза).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пі́кну пі́кнем
2-я ас. пі́кнеш пі́кнеце
3-я ас. пі́кне пі́кнуць
Прошлы час
м. пі́кнуў пі́кнулі
ж. пі́кнула
н. пі́кнула
Загадны лад
2-я ас. пі́кні пі́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час пі́кнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пі́кнуць сов., однокр., разг. пи́кнуть;

не смець п. — не сметь пи́кнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Аднакр. да пікаць.

2. Зрабіць спробу сказаць што‑н., запярэчыць чаму‑н. А стараста маўчаў, баяўся слова нікнуць у нашу абарону. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пи́кнуть сов., разг. пі́кнуць;

не сме́ть пи́кнуть бая́цца пі́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл.

1. Аднакр. да каўкаць.

2. Падаць голас; пікнуць. Хуценька выбег [дзед Дарахвей] са строю, падбег да таго недавярка і на ўсю сілу ўваткнуў яму ў грудзі штык па самую рулю. Афіцэр і не каўкнуў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пішчаць. Хоць бы птушка дзе піснула, — Ані знаку, ні следу. Лужанін.

2. Разм. Тое, што і пікнуць (у 2 знач.). [Яўхім:] — Я б іх так ліхадзеяў гэтых у кулак узяў, што і не піснулі б... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пы́каць ’пукаць губамі, курыць люльку, запінацца пры размове ці чытанні’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Варл.), ’гаварыць невыразна, неразборліва’ (ТСБМ, Ян., Сл. ПЗБ), ’марудна рабіць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), пы́кнуцьпікнуць’ (Яруш.), пык, пык‑мык — імітуе шамканне губамі, заіканне, курэнне (Нас.; мсцісл., Нар. лекс., Растарг.), пэк‑мэк ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), пыкі ’ціхая, патайная размова’ (Нас.), пыклі́вы, пуклі́вы ’марудны’ (паст., в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, сюды ж пік ’становішча таго, хто хацеў апраўдацца, але раптам змоўк’ (Нас.), пі́кавы, пы́кавы ’заіка’ (пін., кам., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́хлы ’нясвежы, няяркі’, жу́хнуць ’рабіцца жухлым’ (ТСБМ). Рус. жу́хлый, жу́хнуть. Безляй (Radovi [Akademija Nauka і Umjetnosti Bosne і Hercegovine], XXXV, Odjeljenje društvenih nauka, knj. 12, 1969, 88) прапануе ўзводзіць рус. жухнуть, бел. жухнуць ’высыхаць’, як і славен. дыял. júhniti ’буркнуць, пікнуць’, да і.-е. *dheus‑ ’пыліць, дуць’, якое дае побач з рэфлексам *dux (гл. дух) яшчэ і рэфлекс *djux‑, што і даў жухнуць. Параўн. і.-е. назвы няяркіх фарбаў, якія дае Покарны (1, 270) пад *dheus‑, ст.-інд. dhūsara ’колер пылу’, лац. fuscus ’цёмна-карычневы, жоўта-чорны’, англ. dusk ’змрочны, цёмны. Для словаўтварэння з суфіксамі ‑л‑ (прыметнік) і ‑ну‑ (дзеяслоў) параўн. бляклы, блякнуць. Параўн. яшчэ тусклы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́каць1, пі́кнуць ’торкаць, соваць у твар, у нос; гаварыць насуперак, выстаўляць заганы’ (Нас.). Магчыма, в пи́ку ’на злосць каму-небудзь’; польск. pikać, piknąć ’укалоць; парнуць, бадануць’, в.-луж. pikać ’дзяўбсці дзюбай’, ’мармытаць незадаволена’, н.-луж. pikotaś ’паволі, патроху есці’, чэш. píkati ’калоць’, pifka, pivka ’злосць, лютасць, гнеў’, славац. pik, pyk ’прыкрасць, раздражэнне’, славен. píkati ’калоць; джаліць; уядаць’, ’дзяўбсці’, ’патроху есці’, píkec ’дурнап’ян, Datura stramonium’, серб.-харв. имати пи̏к (на некага), макед. има пик (на него) ’ненавідзець’, пикна ’цесна ўкладваць, напіхваць, усоўваць’, пикне ’перапаўняць’, балг. пикнам ’засунуць, запіхнуць’, харв. кайк. pȉkati ’калоць, мацаць’. Прасл. *pikati ’соваць, калоць, джаліць’ (Гарачава, Этимология–1978, 107–108), найбольш блізкае да літ. pỹkti ’зліцца, гневацца’, pykà ’злосць’, лат. pîkts ’злы, нядобры, раздражнёны’ (Махэк₂, 448; Мюленбах-Эндзелін, 3, 213; Фрэнкель, 589; Бязлай, 3, 35) < і.-е. *pei̯kʼ‑ ’быць варожа настроеным’ (Каруліс, 2, 47) ці да і.-е. pī̆k(k) ’нешта вострае’, параўн. н.-грэч. πίκα, арам. pică ’гнеў’, pičean ’мярзотнік’, алб. pikkëllój ’засмуціць’, англ. to pick at ’гнявіць’, франц. piquée ’сварка’, ’з’едлівасць’.

Пі́каць2 ’пішчаць адрывіста, коратка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’падаваць па радыё сігналы дакладная часу’ (шчуч., Сл. ПЗБ), пік! — пра падачу гуку наогул (мсцісл., Нар. лекс.), пі́кыць ’падаваць голас’ (Юрч. СНЛ). Укр. пі́кати ’пішчаць’, рус. пи́кать, пи́кнуть ’пішчаць, падаваць голас’, польск. piknąć, старое pikać ’(за)пішчаць’, ’адклікнуцца’, pik! ’грук, стук!’, чэш. pikat ’ціўкаць’, славац. pik! — гук пры стралянні, параўн. лат. pīka ’плаксівае дзіцё’, ’рачны уюн, пячкур (які выдае піск)’. Гукапераймальнае pi(s)k! (Ільінскі, KZ, 43, 179; Варш. сл., 4, 188; Траўтман, Altpreuß., 338; 398; Фасмер, 3, 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)