пяча́ць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. пяча́ць пяча́ці
Р. пяча́ці пяча́цей
пяча́цяў
Д. пяча́ці пяча́цям
В. пяча́ць пяча́ці
Т. пяча́ццю пяча́цямі
М. пяча́ці пяча́цях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пяча́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Прылада з наразнымі знакамі для адціскання іх на чым-н. (на паперы, воску, сургучы), а таксама сам адбітак гэтых знакаў, які служыць звычайна для сведчання чаго-н.

Сургучная п.

Прылажыць п. да паперы.

За сямю пячацямі (перан.: пра што-н. зусім недаступнае). П. маўчання (перан.: пра забарону гаварыць, пра маўклівасць; кніжн.).

2. перан., чаго. Знак, след, адбітак чаго-н. (высок.).

П. спакою.

П. гора на твары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяча́ць ж., прям., перен. печа́ть;

кні́га за сямю́ ~цямі — кни́га за семью́ печа́тями;

ка́інава п. — ка́инова печа́ть;

п. маўча́ння — печа́ть молча́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяча́ць, ‑і, ж.

1. Прылада з выразанымі знакамі для адціскання іх (на паперы, сургучы і пад.). Прыёмшчык напісаў на куску паперы, колькі Максімка здаў жыта, прылажыў да паперы пячаць. Чорны. // Адбітак гэтых знакаў, які служыць для сведчання чаго‑н. Тэлеграмы, важныя пакеты, На якіх сургучная пячаць, Свежыя, часопісы, газеты, Я прызначан людзям уручаць. Непачаловіч. Трывожыліся не на жарты члены рэвізійнай камісіі, спяшаліся да кааператыва, правяралі замкі, накладвалі пячаці. Лынькоў.

2. перан. След, адбітак чаго‑н. Спакой халодны, амярцвелы Паклаў на ўсё сваю пячаць, Але жыве старая хата. Колас. Слоўны мастацкі вобраз .. п’ес [Купалы] нясе на сабе пячаць фальклорнай традыцыі. Ярош.

•••

За сямю пячацямі — тое, што і за сямю замкамі (гл. замок).

Налажыць пячаць гл. налажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяча́ць ’уласны знак фізічнай або юрыдычнай асобы; адбітак’ (ТСБМ, Гарэц.), пяча́тка ’тс’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’кляймо’ (Нас.); укр., рус. печать, польск. pieczęć, чэш. pečeť, славац. pečať, в.-луж. pječat, серб.-харв. пѐчат, славен. pečát, балг. печа́т, макед. печат, ст.-слав. печать. Прасл. *pečatь, традыцыйна звязваецца з *pek‑ti ’пячы’ і першасным значэннем ’таўро (на скуры жывёлы)’, якое рабілася выпальваннем, літаральна “выпечаны знак”. Паходжанне ад грузінскага bečʼedi ’пячатка’, што ўзыходзіць да славяна-каўказскіх паралеляў Мара (Абаеў, Зб. Младэнаву, 327), патрабуе дадатковага абгрунтавання. Гл. Фасмер, 3, 255; Махэк₂, 441; БЕР, 5, 212; Сной₂, 501; Глухак, 473; Банькоўскі, 2, 547; ЕСУМ, 4, 363–364; ESJSt, 11, 633–634.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяча́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і пячаць.

Засведчыць подпіс пячаткай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́інаў, -нава ка́инов;

~нава пяча́ць — ка́инова печа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаро́бленасць, ‑і, ж.

Стан недаробленага; незавершанасць, незакончанасць. На ўсім ляжала пячаць нядбаласці і нейкай недаробленасці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і пячаць; невялікая пячаць. І гэты корч набыў цяпер новае значэнне: гэта быў не проста выварат, а як быццам лорд-ахоўнік дзяржаўнай пячаткі, як гэта заведзена ў Англіі. Колас. На ўсім яшчэ ляжыць вельмі прыкметная жахлівая пячатка вайны. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

печа́тьI ж.

1. (штамп, печатка) пяча́тка, -кі ж.; пяча́ць, -ці ж.;

госуда́рственная печа́ть дзяржа́ўная пяча́ць;

печа́ть учрежде́ния пяча́тка ўстано́вы;

с приложе́нием печа́ти канц. з прыклада́ннем пяча́ткі;

сургу́чная печа́ть сургу́чная пяча́тка;

удостове́рить по́дпись печа́тью засве́дчыць по́дпіс пяча́ткай;

2. перен., мн. нет пяча́тка, -кі ж.; пяча́ць, -ці ж.; (отпечаток) адбі́так, -тка м.;

носи́ть печа́ть чего́-л. перен. насі́ць адбі́так чаго́е́будзь;

быть отме́ченным печа́тью чего́-л. перен. быць адзна́чаным пяча́ццю (мець на сабе́ адбі́так) чаго́е́будзь;

накла́дывать печа́ть перен. наклада́ць пяча́ць, адбі́так;

соломо́нова печа́ть бот. купе́на;

печа́ть вре́мени адбі́так ча́су;

печа́ть молча́ния пяча́ць маўча́ння;

за семью́ печа́тями за сямю́ пяча́ткамі (пяча́цямі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)