Пяту́х ’певень’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.; віц., Жыв. НС; віл., дзятл., брасл., шчуч., шальч., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; Сцяц., Сцяшк., Сержп., Ян.), ст.-бел. петухъ ’тс’; у ВКЛ Бярында лічыў слова характэрным для гістарычнай Літвы, г. зн. паўночна-заходняй Беларусі: волынски — певень, литовски — петухъ (Лексиконъ, 11). Больш поўны малюнак распаўсюджання назвы на беларускай моўнай тэрыторыі гл. Жыв. св., 52; на тэрыторыі Украіны, Расіі і Польшы гл. Фалінска, Leksyka hodowli, 1, 62–63. Сюды ж таксама памянш.-ласк. формы пе́ця, пе́цька (гл.). Параўн. адзначанае яшчэ Ягічам харв. чак. petèh ’тс’; а таксама petȅh (Црэс), славен. pẹ́teh ’тс’ (Слаўскі, Slavica, 99); харвацкія формы Борысь (Czak. stud., 152) разглядае як праславянскія дыялектызмы ці вытворныя ад праславянскіх слоў. Адносна славенскага слова гл. Бязлай, 3, 30. Вытворнае ад *pěti ’спяваць’ (гл. пець) з рэдкім суфіксам ‑uxъ, параўн. пасту́х ад пасці ’пасвіць’ (параўн., Фасмер, 3, 253).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяту́н ’певень’ (Анім.; брасл., Жыв. НС). Відавочна, кантамінацыя пяту́х і пяву́н ’певень’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Петушкі́ 1 ’капытнік балотны, Calla palustris L.’ (докш., Сл. ПЗБ; гом., Кіс.), пеўнікі; нягнуткі ’сачавічнік вясенні, Orobus vernus L.’ (гродз., Кіс.; усх.-гом., усх.-маг., мядз., лях., лун., ЛА, 1), ’медуніца’ (навагр., Сл. ПЗБ), птушкі ’белакапытнік, Petasites Mill.’ Да пяту́х ’певень’ (гл.). Матывацыя: кветкі раслін падобныя да пеўневага грэбня. Параўн. рус. алан. петушок ’капытнік балотны’.

Петушкі́ 2 (пітушкі) ’смольныя корчыкі, сучкі’ (Бяльк.). Да пяту́х ’певень’ (гл.). Названы паводле падабенства да чырвонага пеўня колерам, калі сучкі, лучына гараць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пату́х ’певень’ (стол., Сл. Брэс.). Да пяту́х (гл.). Ацвярдзенне губных перад е (< е), я мае месца ў вузкай паласе паміж паўдн.-зах.-бел. і зах.-палес. гаворкамі, напрыклад: баліціса ’мыць бялізну’, памаць, дзеваць (ДАБМ, к. 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апету́шыць ’ударыць раптам’ (КСТ). Ад петаваць ’біць’ (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага элемента ‑ух‑ ці праз назоўнік *пятух ’задзіра’. Магчыма, сюды ж рус. петуши́ться ’станавіцца запальчывым’, якое, несумненна, адчула ўплыў петух ’певень’; параўн. і значэнне рус. петух задзіра’, каш. u̯upʼitošəc ’забіць’ (параўн. Супрун, ZfSl, 16, 779).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

устро́іцца, устроюся, устроішся, устроіцца; зак.

1. Уладкавацца на работу, заняць якое‑н. месца, пасаду. Кулік, які пераходзіў якраз на завочнае, прыняў на сябе ўсю віну і гэтым самым выратаваў таварышаў. Сам ён устроіўся ў школу, але адразу ж зрэзаўся з дырэктарам. Дамашэвіч.

2. Асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы існавання. Устроіцца на кватэру. □ [Сцяпан Жыхар:] — А-а-а, Пятух... Не блага ўстроіўся... А я думаў, ты са мной адлучышся. Чарку зрабілі б... Пташнікаў. // Размясціцца, распалажыцца. Устроіцца спаць на канапе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Петушо́к, пятушок ’касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (ветк., лоеў., б.-каш., брагін., Мат. Гом.), птушкі ’тс’ (Юрч. СНЛ). параўн. пёўнык ’тс’ (нараўл., жытк., Мат. Гом.). Укр. піўных, когутик ’тс’, рус. петухи, петушки назвіваюць розныя расліны з голым сцяблом і гронкамі кветак (Мяркулава, Очерки, 136). Да пяту́х ’певень’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяву́н 1 ’спявак, аматар спеваў’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц.; светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), пяву́ння ’спявачка, аматарка спеваў’ (Бяльк.; жытк., Мат. Гом.), сюды ж пяву́ха ’тс’ (ветк., добр., Мат. Гом.). Аддзеяслоўныя назоўнікі з рэдкай суфіксацыяй ад асновы *pěv‑, параўн. спевы, спяваць (гл.), серб.-харв. пе̏вати, pjȅvati і пад.

Пяву́н 2 ’певень’: хадзілі куры з певунамі (Колас, Сержп., ДАБМ; петрык., Мат. Гом.), сюды ж пявуне́ц ’дрозд’ (рэч., Мат. Гом.). Лакальнае ўтварэнне (гл. ДАБМ, к. 294) на мяжы пяту́х і пе́вень (гл.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пу́ця 1, дзіц. пу́тя ’курыца’ (Клім.), пу́тачка ’курачка’ (барыс., LKK, 17, 187), пу́ценькі ’кураняткі’ (Сцяц.), в.-луж., н.-луж. дзіц. puta ’курыца’, польск. вілен. putʼa ’курыца’, славен. pùta ’тс’. Паводле Турскай (Powstanie, 106), польскае слова ўтворана ад выгуку puť‑puť, якім клічуць курэй, тое ж датычыць беларускага (гл. пуць-пуць), лужыцкага і славенскага слоў (ад put‑put), гл. Шустар-Шэўц, 2, 1194; Сной, 517. Грынавяцкене і інш. (LKK, 17, 187) выводзіць пу́тачка з літ. putùtė ’курачка’, што сумнеўна.

*Пу́ця 2, пу́тя ’cunnus’ (драг., БЛ, 17, 67), польск. сейн. putʼa, putʼka ’pudmen muliebre’, дыял. puta, putka ’penis; cunnus’. Меркаванне пра балтыйскае паходжанне, параўн. літ. pùtė ’pudmen muliebre’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 83; Лучыц-Федарэц, БЛ, 17, 67), якое грунтуецца на фармальным атаясамліванні пу́ця 1 і пуця 2, недастаткова абгрунтаванае, бо табуізаванне назваў геніталій праз назвы хатніх птушак вядомае значна шырэй, параўн. ку́рыца 2, пятух (гл.), балг. кур ’penis’, пу́тка ’cunnus’ і пад.; спасылка на вакалізм пачатку слова pu‑, прысутны ў літ. putýtis ’птушка’, лат. putns ’тс’ пры прасл. *pъta (Лучыц-Федарэц, там жа), не пераконвае, бо ў аснове назвы пуця 1 ляжыць гукаперайманне; палаталізаваны варыянт канца слова характэрны для т. зв. дзіцячых слоў, параўн. ко́ця ад кот, ву́ця ад вутка і пад. Да пуця 1 ў выніку табуізацыі ці эўфемізацыі зыходнай назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)