пянёк гл. пень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пянё́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пянё́к пянькі́
Р. пянька́ пянько́ў
Д. пяньку́ пянька́м
В. пянё́к пянькі́
Т. пянько́м пянька́мі
М. пяньку́ пянька́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пянёк (род. пянька́) м., уменьш. пенёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пень, пня, мн. пні, пнёў, м.

1. Астатак спілаванага, ссечанага ці зламанага дрэва, які тырчыць з зямлі.

Карчаваць пні.

Быць на пні (быць не зрэзаным — пра лес, збожжа). Стаіць як п. (перан.: нерухома, нічога не разумеючы; разм.).

2. Адно дрэва будаўнічага матэрыялу.

Купіць сорак пнёў лесу.

3. перан. Пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека (разм., пагард.).

Што гэты п. тут можа зразумець?

|| памянш. пянёк, -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. пянёчны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і пнёвы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пенёк уменьш. пянёк, -нька́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкалупну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).

1. што. Калупнуўшы, падчапіць, прыпадняць спаднізу.

П. сухі пянёк.

2. каго (што). Тое, што і падкалоць¹ (у 2 знач.).

П. з’едлівай заўвагай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Карчечо́кпянёк’ (Кліх). Характэрны дэрыват дэмінутыўнага суфікса -ок (< ъкъ) ‑ечок. Гл. корч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карчо́к ’маленькая карчага, пянёк’ (Гарэц., Сл. паўн.-зах., Др.-Падб.). Гл. корч, карчага. Рэгулярны дэмінутыў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пнюшок (пам.-ласк.) ’пянёк’ (Яўс.; кліч., Жыв. сл.), з ’птах, якое з пень (гл.), параўн. пянчук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяно́к ’загваздка’ (ЛА, 2). Да пень (гл.) са стратай мяккасці зычным кораня, параўн. пянёк ’невялікі пень, абрубак’, магчыма, пад уплывам кліно́к (ад клін, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)