падкалупну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).

1. што. Калупнуўшы, падчапіць, прыпадняць спаднізу.

П. сухі пянёк.

2. каго (што). Тое, што і падкалоць¹ (у 2 знач.).

П. з’едлівай заўвагай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)