пы́хнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пы́хну пы́хнем
2-я ас. пы́хнеш пы́хнеце
3-я ас. пы́хне пы́хнуць
Прошлы час
м. пы́хнуў пы́хнулі
ж. пы́хнула
н. пы́хнула
Дзеепрыслоўе
прош. час пы́хнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пы́хнуць сов., однокр. пыхну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пы́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пыхкаць.

2. Раптоўна і хутка заняцца агнём. Агонь .. [Падбярэцкі] расклаў адным махам — смалякі пыхнулі, як порах. Пташнікаў. Дасталі запалкі, падпалілі сухі ядловец, і касцёр адразу пыхнуў. Дубоўка. // Раптоўна загарэцца, засвяціцца ярчэй. Падышла дзяўчынка, высыпала з прыполу на вуголле шматкі бяросты. Ярка пыхнула полымя. Хомчанка. // Хутка і моцна пачырванець. Твар Казіміра зноў пыхнуў чырванню. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́хкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць гукі, выпускаючы пару, газ.

Пыхкае паравоз.

2. Выпускаць час ад часу дым (пры курэнні).

П. люлькай.

|| аднакр. пы́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́хканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пыхну́ть сов., однокр. пы́хнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Распрыхну́цца, роспрыхну́цца ’разарвацца, аддзяліцца’ (ТС). Да пры́хнуцьпыхнуць, дзьмухнуць’ (ТС), гл. прыхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ўхнуцьпыхнуць, лопнуць’: порхаўка пэўхне, як на яе паступіш (маст., Сл. ПЗБ). імітатыўны дзеяслоў, у аснове гукаперайманне *пэўх! < пух!, гл. пу́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нішкну́ць ’маўчаць’ (Ян.), ні чхні́, ні шкні́ ’загад маўчаць’ (лоеў., Полымя, 1978, 5, 255), укр. ни́шкнути ’маўчаць’, рус. нишкну́ть, ничкну́ть, ничхну́ть, ни́шнуть ’тс’. Цёмнае слова, несумненна звязанае з ні́шкам, ’цішком, моўчкі’ (гл.). Паводле Фасмера (3, 77), з ні і шы́каць; у такім выпадку формы з ‑чх‑ — вынік народнаэтымалагічнага збліжэння з чыха́ць, чхаць, параўн. чхну́цьпыхнуць’: Сядзі і ні чхні, каб цябе ніхто і ні чуў! (Бяльк.), а формы з ‑чк‑, магчыма, з чыкаць ’цікаць’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загарэцца, запаліцца, запалаць, успыхнуць; пыхнуць, заняцца (разм.) □ заняцца агнём, узяцца полымем

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пу́хнуць1 ’распухаць, разбухаць’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), ’апухаць’: пухнуць людзі ад голаду (Сержп.), по́хнуць ’тс’: шчыка похніць (дрыс., Хрэст. дыял.); параўн. укр. пу́хнути, рус. пу́хнуть, польск. puchnąć, чэш. puchnouti, в.-луж. puchnyćпыхнуць, дунуць’, н.-луж. puchnuś se ’ўздуцца’, славен. púhniti ’дунуць; ударыць, піхнуць’, серб.-харв. пу́хнути ’дунуць; сапсаваць паветра’, балг. пу́хнапыхнуць; узбіць, выбіць’, макед. пувне ’глуха стукнуць’. Прасл. *puxnǫti суадноснае з *puxati (гл. пу́хаць, параўн. цягаць/цягнуць і пад.); значэнне уздымацца, разбухаць’ характэрна для паўночнаславянскіх моў, грунтуецца на семантыцы ’брадзіць’ (“o skutkach fermentacji, gnicia, rozkładu” гл. Банькоўскі, 2, 963), а форма незак. тр. на ‑nǫ‑ другасная да *puxъti, гл. пухці, і ў паўднёваславянскіх мовах у дзеясловах зак. тр. са значэннем аднакратнага дзеяння пераважала зыходная семантыка імітацыі раптоўнасці руху, выбуху (гл. пух1), параўн. Фурлан–Бязлай (3, 135), дзе зроблена спроба звязаць паўднёваславянскія формы з *pьchati (гл. піхаць, пхнуць). Гл. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 204.

Пу́хнуць2 ’многа спаць, дрыхнуць’ (ТС; ушац., Нар. лекс.; уздз., Жд. 3; светлаг., Мат. Гом.), ’спаць без просыпу’ (Ян.), параўн. польск. арг. puchnąć ’заспаць’. Метафарычнае ўтварэнне на базе пухнуць1; зыходнае значэнне ’брадзіць, гнісці, раскладацца’, параўн. тыпалагічную паралель: серб. дыял. ква̏сити ’ляжаць доўга ў ложку, гультайнічаць’ і ’кіснуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)