пушча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пушча́ю пушча́ем
2-я ас. пушча́еш пушча́еце
3-я ас. пушча́е пушча́юць
Прошлы час
м. пушча́ў пушча́лі
ж. пушча́ла
н. пушча́ла
Загадны лад
2-я ас. пушча́й пушча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пушча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пушча́ць несов., см. пуска́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пушча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пушча́ць ’пускаць’ (Шат., Бяльк.), ’браць кватарантаў; кідаць’ (Сл. ПЗБ), ’раставаць’: снег пушчае (дзятл., там жа), рус. пуща́ть ’пускаць’, польск. puszczać, чэш. poušteti ’выпускаць, пускаць’, славац. pusťať, в.-луж. pušćeć, н.-луж. pušćaś, серб.-харв. пу̏штати, славен. púščati, балг. пу́щам, ст.-слав. поуштати. Прасл. *pustjati суадноснае з *pustiti, ва ўсходніх славян звычайна *puskati (< *pus(t)kati, Банькоўскі, 2, 967), гл. пускаць. Усё да *pustъ (гл. пусты), паводле Сноя (516), першапачаткова ’рабіць бязлюдным, пакідаць’, гл. таксама Фасмер, 3, 416; Скок, 3, 82; Шустар-Шэўц, 2, 1194. Адсюль пушча́й ’няхай’ (Ян.; смарг., Сл. ПЗБ), параўн. рус. пуска́й ’тс’ (ад пускать).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пушча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Разм. Незак. да пусціцца.

2. Зал. да пушчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапу́шчаны ’ператоплены’ (Скарбы), перапусці́ць ’ператапіць (пра тлушч)’ (карэл., Шатал.). Да пушча́ць ’дазваляць вольна цячы’: пушчаць кроў (Нас.), магчыма, польск. przepuścić ’ператапіць’, першапачаткова — ’пускаць праз што-небудзь (цераз вароты, праз вузкую адтуліну, рэшата і пад.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзеся́цкі, ‑ага, м.

Выбарная асоба з сялян, якая ў дарэвалюцыйнай вёсцы выконвала паліцэйскія абавязкі. Стараста зачыніў у стопцы дзверы і загадаў дзесяцкаму нікога туды не пушчаць, пакуль не прыедзе ўраднік. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́шчы (пущи, пущій) ’горшы’ (Нас.; дзісн., Рам. 8; Дэмб., Растарг.), ’горш’ (Нас.), пушчэй ’мацней’ (Нас.), пу́шчэ ’мацней, больш’ (Кос., Растарг.), пушчэйшы ’горшы’ (Сл. рэг. лекс.), puščejšy ’трохі горшы’ (Варл.), пішчыць ’рабіцца горшым’ (Нас.), пушчаць ’мацнець, узмацняцца’ (Нас.), ’худзець’ (віл., Сл. ПЗБ); сюды ж ст.-бел. пущий ’жвавы, руплівы’ (Ст.-бел. лексікон). Вышэйшая ступень параўнання ад пусты (гл.), супрацьлеглыя значэнні звязаны з градацыйнай функцыяй і дээтымалагізацыяй, параўн. рус. пуще ’лепш, больш’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня́хаць ’бегаць у пошуках спажывы’. Няясна; магчыма, звязана з Ахаць (яхыць) ’брахаць (пра сабаку, які праследуе здабычу)’, гл. Параўн. таксама нах‑нах! ’падзыўныя воклічы для сабакі’ (мсцісл., З нар. сл.), якое разглядаецца як фанетычнае перайманне голасу сабакі, што праследуе звера (Тура, Этнолингвистика текста. Семиотика малых форм фольклора, І. Тез. и предв. мат-лы к симп. М., 1988, 107); у такім выпадку змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар, параўн. ня‑ня ’тс’ (гл.), рус. нех‑нех ’словы, якімі падклікаюць сабак’.

Няха́ць, няхаіць ’адкладваць справу з-за гультайства ці нядбальства’ (Нас.), укр. нехати ’не рухаць’, нехаяти ’не дбаць; ігнараваць што-небудзь’, рус. нехати ’пакідаць, пушчаць’, польск. niechać ’дапускаць, дазваляць; не рухаць, пакідаць у спакоі, не звяртаць увагі’, чэш. nechati ’тс’, славац. nechať ’тс’, в.-луж. njechać, н.-луж. njechaś ’не цікавіцца, не мець жадання’, палаб. nechatпушчаць’, славен. nehati ’перастаць, пусціць’, серб.-харв. не xäjam ’не звяртаць увагі, не клапаціцца’, балг. нехая ’не турбавацца, не клапаціцца’. Прасл. *nechajati/*nechatiy утворанае ад *chajati/*chatiy этымалагічна не зусім яснага, параўн. Бязлай, 1, 190; Шустар-Шэўц, 13, 1010; Фасмер, 3, 70; Махэк₂, 394. Параўн. хаяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцаць ’выдзяляць мачу’ (Нас., Сержп. Прымхі), сцяць ’тс’ (ашм., Стан.), сца́цца ’мачыцца пад сябе’ (Нас.; ашм., Стан.). Укр. сця́ти, рус. сцать, польск. szczać, в.-луж. ščeć, н.-луж. scaś, šcaś, чэш. scáti, славен. scáti, серб.-харв. старое і дыял. ścati, ст.-слав. сьцати ’тс’. Прасл. *sьcati < *sьkati у выніку трэцяй палаталізацыі; сюды ж стараж.-рус. сьчь ’мача’, ц.-слав. сьчь, серб.-харв. са̏ч, славен. sə̀č ’тс’; гл. Фасмер, 3, 815–816. Першапачаткова ’выдзяляць вадкасць, пушчаць сокі’ (Борысь, Etymologie, 54). Да і.-е. кораня *sei̯k‑ ’выліваць; цячы’ (Борысь, 594). Гл. яшчэ Махэк₂, 538; Глухак, 541; Шустар-Шэўц, 1408; ЕСУМ, 5, 492; параўн. сі́каць. Сюды ж сца́кі ’мача’, сцо́ха перан. ’сварлівая жанчына’, сцулі́ ’мача’, сцуль, сцу́лля ’той, хто мочыцца пад сябе’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)