пустэ́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.
Тое, што і пустыня.
|| прым. пустэ́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пустэ́льня
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пустэ́льня |
пустэ́льні |
| Р. |
пустэ́льні |
пустэ́льняў |
| Д. |
пустэ́льні |
пустэ́льням |
| В. |
пустэ́льню |
пустэ́льні |
| Т. |
пустэ́льняй пустэ́льняю |
пустэ́льнямі |
| М. |
пустэ́льні |
пустэ́льнях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пустэ́льня, ‑і, ж.
Тое, што і пустыня. Вярблюды ідуць, вярблюды Павольна адмерваюць крок, Па гліне сухой, па грудах — Пустэльняй ідуць здалёк. Хведаровіч. Пайшоў, як волат, праз пяскі Пустэльняю Турксіб. Броўка. Направа ўзнімалася зялёнае ўзгор’е вялікага кургана. Гэта быў аазіс у пагібельнай пустэльні балот. Самуйлёнак. Перад намі на поўначы дзікай У пустэльнях растуць гарады. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пустэ́льня ’адасобленае месца, пустка, пустыня’ (Нас., Бяльк.; Шат.), ’закінуты, занядбаны куток, месца толькі для пустынніка’ (Др.), ’вялікі будынак’ (Жд. 1), pustélnia ’вялікая і няўтульная хата’ (Варл.). Запазычана з польск. pustelnia ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 57), апошняе, паводак Банькоўскага (2, 966), наватвор Славацкага (1847) на базе pustelnik, гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пустэ́льны, -ая, -ае.
1. гл. пустэльня.
2. Бязлюдны, пусты.
П. дом.
|| наз. пустэ́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пу́ста ’нежылое памяшканне, пустата’ (Ян.); параўн. серб.-харв. пу̏ста ’стэп’, макед. пуста ’тс’, славен. pusta ’стэп; пустэльня’, пра старажытнасць якіх сведчыць і запазычанае венг. puszta ’тс’, што, відаць, дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pusta ’бязлюднае месца, пустэльня’ (субстантываваны прыметнік ад *pustъ, гл. пусты).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пусце́льніца ’пустадомка’ (ТС). Ад пусты ’несур’ёзны, бяздумны’ (< *pustь), збліжанае з пустэльня (гл.); параўн. укр. пустельниця ’самотніца, пустынніца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пустыня, пустэльня, пустэль
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)