Пу́рхаць ’пырскаць вадой з рота’ (навагр., З нар. сл.), ’бурчаць, лаяцца’ (Юрч.), укр. пу́рхати ’пырхаць’, рус. пу́рхать ’тс’, пу́рхаться ’пялёскацца (у вадзе, снезе, пыле і пад.)’. Гукапераймальнага паходжання, параўн. рус. смал. пурх! ’пырх!’, укр. пурх! ’тс’, гл. пы́рхаць. Паводле Варбат (Балто-слав. этнояз. отнош., 7), рэфлекс -ur на месцы ‑ъr‑, параўн. рус. порха́ть ’пырхаць’, чэш. prchati ’пырскаць’ — фанетычная анамалія, узнікшая пад уплывам балтыйскіх моў, параўн. літ. pur̃kšti ’марасіць’, што, улічыўшы імітацыйны характар слова, неабавязкова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуршэ́ць ’чмыхаць, злоснічаць’ (ТС). Гл. пу́рхаць; не выключае сувязь з літ. purkšėti ’шыпець, фыркаць (пра ката)’, параўн. purkslys ’нястрыманы чалавек; гарачка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пурхо́тына ’пясчаны, неапрацоўваны ўчастак’ (бяроз., Выг.), параўн. рус. дыял. пурховтце ’месца з пясчанай і рыхлай глебай, дзе любяць “пурхаться” (= пялёскацца) глушцы і рабкі’. Звязана з пу́рха, пу́рхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́льхаўка ’грыб порхаўка’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паралельныя ўтварэнні тыпу пу́рхаўна ’тс’ ад пу́рхаць (гл.) даюць падставы ў якасці зыходнага прыняць незафіксаваны дзеяслоў *пыльхаць (ад гукапераймальнага *пыльх ’пырх’ і пад.); магчыма, пад уплывам пыл (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́рхаль ’мядовая раса’ (астрав., ЛА, 1), пэрхель ’падзь’ (астрав., Сл. ПЗБ). Відаць, звязана з перхаць ’кашляць’ (карэліц., Жыв. НС), што ўзыходзіць да імітатыўнага Трухай, гл. пырхаць, пу́рхаць, перхаць і пад., параўн. польск. pierzch ’луска, пыл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́рха ’перхаць, паршы ў жывёлы’ (кобр., ЛА, 1), purxa ’яйка без шкарлупіны’ (КАБ). Да парх, пу́рхаць, пе́рхаць (гл.) < прасл. *pьrchati ’ляцець, бегчы’; сюды ж пу́рхаўка ’порхаўка’ (мядз., Шатал.; кам., іван., лін., беласт., Жыв. сл.; ЛА, 1), пурхо́ўка ’тс’ (рас., в.-дзв., Сл. ПЗБ), пу́рхватка ’тс’ (Бес.; беласт., Сл. ПЗБ), пу́рхаўка, пурхо́ўка ’суквецце рагозу’ (жлоб., Мат. Гом.), пурхо́ўка ’тс’ (докш., бяроз., барыс., в.-дзв., Сл. ПЗБ; ЛА, 1): пурхоўкі етыяў падушку абрывалі (б.-каш., Мат. Гом.), параўн. рус. пу́рхавица, пурхавка ’порхаўка’, польск. purchawka ’тс’, а таксама ’валляк’, ст.-польск. parchawka; варыянтнасць вакалізму тлумачыцца экспрэсіўным характарам і “гукаімітатыўным” паходжаннем асновы слоў. Паводле Пельцовай (Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 144), назва для ’порхаўкі’ — арэальнае беларуска-ўкраінска-ўсходнепольскае ўтварэнне на праславянскай аснове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́рхаць ’пералятаць з месца на месца; з шумам выпускаць паветра’ (ТСБМ; Нас.; Шымк. Собр.; Шат.; Гарэц., шальч., Сл. ПЗБ), пы́рхнуць (Федар. 1; Сержп.) ’пырскаць, крапіць, імжэць’: пырхае дошч (ашм., Сл. ПЗБ), выкл. пы́рх (пырьх) (ЭШ; мсцісл., Нар. лекс.), пырхун ’хто фыркае, пакашлівае’ (Шымк. Собр.), укр. пи́рха́ти ’узлятаць; фыркаць’, рус. пы́рхать ’фыркаць, кашляць’. Гукапераймальнае, суадноснае з пу́рхаць (гл.); паводле Смаль–Стоцкага (Приміт, 168), стары выгук, імітуючы фырканне і адлёт птушкі, прадстаўлены варыянтамі ўкр. пирх, перх, порх, пурх; польск. pierzchać ’пырскаць, сыпаць іскрамі’, перан. ’уцякаць’, славен. prhati ’фыркаць, трапятаць’, чэш. prchati ’уцякаць’ і інш. даюць падставы Сною (497) бачыць супадзенне дзвюх асноў: прасл. *pъrxati ’пырхаць, узлятаць’ і *pьrxъ ’нешта распыленае’ (гл. перхаць), што зусім не абавязкова, улічыўшы анаматапеічны характар слоў, параўн. Банькоўскі, 2, 562 (рэканструюе *pṛ́xati ітэратыў да *pṛ́xnǫti); параўн. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 199; ЕСУМ, 4, 374.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́рскаць ’крапіць’ (Нас., Шымк. Собр., ТСБМ, Шат., Бяльк.; брасл., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; Растарг.), ’гаварыць з запалам’ (Жд. 2), ’пырхаць, ціха смяяцца’ (Жд. 3), пы́рскацца ’задавацца’ (смарг., Сл. ПЗБ), пы́рскнуць ’пакрапіць’ (Шат.), ’кінуцца’ (шальч., Сл. ПЗБ), выклічнік пырсь (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.), пы́рскі ’дробныя кроплі вады’ (ТСБМ, Варл., Шат., Бяльк., Стан.), пырсклівы ’гультаяваты’ (смарг., Сл. ПЗБ), пыршча́ць ’імжэць (пра дождж)’ (Шат.), укр. пи́рскати ’пырскаць, пырхаць’, рус. пы́рскать ’тс’, польск. parskać ’тс’, чэш. prskati ’тс’, славац. prskať ’тс’, в.-луж. porskać ’тс’, н.-луж. parskaś ’тс’, славен. pŕskati ’пырскаць (слінай), пырхаць’, серб.-харв. пр́скати ’тс’, балг. пръ́скам ’тс’, макед. прска ’пырскаць, крапіць; узрывацца’. Прасл. *pъrskati ’пырскаць, пырхаць’ чаргуецца з *porskati (гл. порскаць), параўн. літ. pur̃kštiпурхаць, фыркаць, імжэць’, лат. pùrskât ’тс’; узыходзіць да асновы і.-е. *per‑s‑ ’імжэць, пырскаць’ (Бязлай, 3, 129; Фасмер, 3, 334; 420); Банькоўскі (2, 504) мяркуе пра зыходнае прасл. *pṛ‑sk‑, што тлумачыць варыянтнасць ст.-польск. pyrskać, другасных pryskać, parskać. Смаль–Стоцкі (Приміт., 169) гукаперайманне для “хуткага акраплення” укр. прись‑прись трактуе як выгук пастухоў (няўпэўнена звязвае з пріч ’прэч’), што дазваляе пагадзіцца з Трубачовым аб магчымай “ранняй семантыцы” ’апладняць’ для дзеясловаў з асновамі *pъrk‑, *pъrl‑, *pъrsk‑ (Зб. памяці Талстога, 312), параўн. рус. при́скать ’тс’, серб.-харв. пр̏скати ’тс’, славен. pŕskati ’спарвацца (пра коз)’, чэш. мар. prskati se ’тс’. Бязлай (3, 129) лічыць *pъrskati ’тс’ інтэнсівам да прасл. *pъrkati ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)