птушаня́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, ніякі род, рознаскланяльны

адз. мн.
Н. птушаня́ птушаня́ты
Р. птушаня́ці птушаня́т
Д. птушаня́ці птушаня́там
В. птушаня́ птушаня́т
Т. птушанё́м птушаня́тамі
М. птушаня́ці птушаня́тах

Іншыя варыянты: птушанё́.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

птушанё ср., см. птушаня́

птушаня́ и птушанё, -ня́ці ср. птене́ц м.;

жаўтаро́тае п. — желторо́тый птене́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

птушаня́ і птушанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня птушкі. Калі Хоці злавіў .. [калібры].., то думаў, што гэта проста нейкае звычайнае птушаня, што яно вырасце і зробіцца вялікай дарослай птушкай. Арабей. Птушыныя гнёзды даўно апусцелі — Расправілі крылы свае птушаняты. Гаўрусёў. // перан. Пра чыё‑н. дзіця. Сірочае, праўда, гняздо, асірацелае пасля таго, як забілі Андрэя, аднак, усё ж такі гняздо, бо ў ім жыло разам з Лідай іхняе птушанё — дзевяцімесячная Верачка. Брыль. // перан. Пра маладога, нявопытнага чалавека. — Так нечакана ўсё, падумаць мушу я, — Якуб павольна з крэсла ўзняўся, — Я ж у навуцы птушаня, А вы заслужаны машыназнаўца. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

птушаня; піскляня (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бусляня́ і буслянё, -ня́ці, мн. бусляня́ты, -ня́т, н.

Птушаня бусла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вараняня́ і варанянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня вароны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вераб’яня́ і вераб’янё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня вераб’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арляня́ і арлянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня арла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беркуцяня́ і беркуцянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня беркута.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галубяня́ і галубянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня голуба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)