Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
птушаня́іптушанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня птушкі. Калі Хоці злавіў .. [калібры].., то думаў, што гэта проста нейкае звычайнае птушаня, што яно вырасце і зробіцца вялікай дарослай птушкай.Арабей.Птушыныя гнёзды даўно апусцелі — Расправілі крылы свае птушаняты.Гаўрусёў.//перан. Пра чыё‑н. дзіця. Сірочае, праўда, гняздо, асірацелае пасля таго, як забілі Андрэя, аднак, усё ж такі гняздо, бо ў ім жыло разам з Лідай іхняе птушанё — дзевяцімесячная Верачка.Брыль.//перан. Пра маладога, нявопытнага чалавека. — Так нечакана ўсё, падумаць мушу я, — Якуб павольна з крэсла ўзняўся, — Я ж у навуцы птушаня, А вы заслужаны машыназнаўца.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
птушаня; піскляня (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
бусляня́ібуслянё, -ня́ці, мн. бусляня́ты, -ня́т, н.
Птушаня бусла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вараняня́іваранянё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
Птушаня вароны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вераб’яня́івераб’янё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
Птушаня вераб’я.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арляня́іарлянё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
Птушаня арла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
беркуцяня́іберкуцянё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
Птушаня беркута.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)