Прэ́гці, прэ́гціса ’вельмі хацець’ (ТС), прэ́гчыся ’моцна, прагна імкнуцца, дамагацца чаго-небудзь’, ’прыкладаць непамерныя намаганні для дасягнення мэты; высільвацца’ (ТСБМ, Сцяшк.), са скуры прэ́гчыся ’старацца як моц-сілы’ (Янк. БФ). Гл. пра́гнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэгчы ’смажыць, пячы, прыпякаць’ (ТСБМ, Мік.; талач., Шатал.; ст.-дар., Сл. ПЗБ; бялын., бых., слаўг., ЛА, 4), прэ́хчы, пре́хчы ’тс’ (талач., бярэз., бялын., Сл. ПЗБ; ЛА, 4), прэ́гчы, ’смажыць сала’ (Мат. Гродз.), прэ́гці ’пражыць; пячы сала’, ’смажыць’ (Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), прэгць ’тс’ (Ян.), прэжч, прэч ’прэгчы, пячы, смажыць’ (Пал., Бяльк.), прэ́жыць, спрэ́жыць ’прэгчы (гарох)’ (чэш., чэрв., ЛА, 4); укр. прягти́, рус. пря́гчи. Да пра́жыць (гл.). Пераход а > э пад націскам у выніку “аднаўлення” неарганічнага галоснага, параўн. штаны́ — штэ́нікі і пад. (гл. Карскі, 1, 104–111).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супрага ’аб’яднанне цяглавай жывёлы гаспадароў для сумеснай работы’ (беласт., У новай айчыне, Беласток, 2001, 32), су́праж, су́пражка ’прыпрэжка’ (Нас.), су́пражка ’тс’ (Байк. і Некр.), сюды ж супра́жнік ’напарнік па працы, супольнай апрацоўцы зямлі’ (Сцяшк., Скарбы), супрага́нё ’аб’яднанне гаспадароў для сумеснай апрацоўкі зямлі’, супрага́цца ’аб’ядноўвацца для сумеснай апрацоўкі зямлі’ (слонім., ЖНС), супра́жыць ’апрацоўваць суполкай зямлю’ (Скарбы), супра́гай ’парай коней’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр., рус. супряга ’сумесная апрацоўка зямлі некалькімі гаспадарамі’, укр. яшчэ ’прыпрэжка’, таксама су́пряж ’тс’, супря́жник ’той, хто сумесна з кім-небудзь працуе на запрэжаных жывёлах’, серб.-харв. дыял. suprežnik ’тс’. Борысь (Prefiks., 113) разглядае гэтыя лексемы як аддзеяслоўныя дэрываты ад *sǫ‑pręgti (гл. прэгці) — магчыма, ужо ў асобных славянскіх мовах, улічваючы розную суфіксацыю і значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́гаць, пры́гнуць ’скакаць, скокнуць’ (Бяльк.), прыга́ць ’тс’ (Янк. 2); таксама перан. пры́гаць ’знаходзіцца ў перыядзе цечкі (пра карову)’ (чач., ЛА, 1). Агульная ўсходнебеларуская лакалізацыя зафіксаваных форм паказвае на запазычанне з рус. пры́гать. У рускай мове лічыцца ўласным утварэннем ад прасл. кораня *pryg‑ < *prūg‑, які з’яўляецца працягам і.-е. *preu̯‑/*prou̯‑/*prŭ‑ з фармантам ‑g‑ (Чарных, 2, 77). Без гэтага фарманта корань (часткова ў назалізаванай форме) рэалізуецца таксама ў назоўніку пружы́на, прыметніку пры́ткі 1 (гл.), дзеяслоўнай аснове рус. пряг‑ (< *pręg‑, параўн. напрягать). Роднасныя неславянскія ўтварэнні знаходзяць перш за ўсё ў балтыйскіх мовах з пачатковым s‑: літ. sprùgti, (is)sprùkti, sprùkstu ’ўцячы, выслізнуць’, лат. sprùga, sprūgt, sprùku ’тс’ (Фасмер, 3, 390–391; Чарных, 2, 77; там жа гл. іншыя, больш далёкія паралелі і крытычны агляд папярэдняй літ-ры). Гл. таксама пры́жыць 2.
Прыга́ць, пріга́ць ’прагна есці’ (жытк., Нар. словатв.; ТС). Дыялектны фанематычны варыянт дзеясловаў пра́гнуць, прэ́гці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)