прычы́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прычы́нны прычы́нная прычы́ннае прычы́нныя
Р. прычы́ннага прычы́ннай
прычы́ннае
прычы́ннага прычы́нных
Д. прычы́ннаму прычы́ннай прычы́ннаму прычы́нным
В. прычы́нны (неадуш.)
прычы́ннага (адуш.)
прычы́нную прычы́ннае прычы́нныя (неадуш.)
прычы́нных (адуш.)
Т. прычы́нным прычы́ннай
прычы́ннаю
прычы́нным прычы́ннымі
М. прычы́нным прычы́ннай прычы́нным прычы́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прычы́нны, -ая, -ае.

1. Які мае ці меў дачыненне да чаго-н.

Да ўсіх будынкаў у калгасе і мае рукі прычынныя.

2. Які выражае прычыннасць (у 2 знач.).

Прычынная сувязь з’яў.

3. У граматыцы: які паказвае на прычыну, мае значэнне прычыны.

П. злучнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычы́нны

1. прича́стный, прикоснове́нный;

2. филос., грам. причи́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычы́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да чаго‑н., прымае або прымаў удзел у чым‑н. — Усе гады рабіў. Колькі фермаў пастаўлена, колькі чаго [набудавана] ў калгасе, го і мае рукі да [гэтага] прычынныя. Палтаран.

2. У філасофіі — які ўказвае на адносіны паміж прычынай і вынікам, заснаваны на ўзаемадзеянні прычыны і выніку ў аб’ектыўным свеце. Прычынная сувязь з’яў.

3. У граматыцы — які ўказвае на прычыну, мае значэнне прычыны. Прычынны злучнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўза́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які адносіцца да прычынна-выніковых адносін, да выражэння гэтых адносін; прычынны.

Каўзальная сувязь з’яў.

|| наз. каўза́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кауза́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Прычынны. Каузальная сувязь.

[Лац. causalis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

причи́нный в разн. знач. прычы́нны;

причи́нная связь прычы́нная су́вязь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прикоснове́нный які́ (што) ма́е дачыне́нне (да чаго-небудзь); прычы́нны (да каго, да чаго), заме́шаны (у чым), вінава́ты (у чым);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо.

1. злуч. прычынны. Падпарадкоўвае даданыя сказы з прычынным значэннем; па знач. супадае са злучнікам «таму што».

Хадзем шпарчэй, бо спознімся.

2. злуч. прычынна-супраціўны. Злучае сказы, якія паказваюць на прычыну неабходнасці дзеяння, па сваім знач. набліжаецца да злучнікаў «а то», «іначай».

Я закончу, бо расказваць прыйшлося б цэлы дзень.

3. часц. Ужыв. пасля слова з лагічным націскам і служыць для ўказання на дадзенае слова (разм.).

Праўду бо кажуць: не гані каня дубцом, а гані аўсом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вінны1 ’вінаваты’ (БРС, Шн.; КЭС, лаг.; Бяльк., Мат. Гом.); ’той, хто мае доўг’ (КЭС, лаг.; Нас.); ’слухмяны, пакорлівы’ (Нас.). Укр. винний ’вінаваты’; ’даўжнік’, рус. пск. винныйпрычынны’, наўг., калін. ’магчымы, такі, які можа адбыцца’, ст.-рус. винныйпрычынны’; ’вінаваты, абвінавачваемы’; ’даўжнік’, польск. winny ’вінаваты, які заслугоўвае пакарання’, в.-луж. уст. winny ’вінаваты’, чэш. vinný ’тс’, славац. vinný ’вінаваты, вінны’. Паўночнаслав. прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ьn‑ъ ад асновы назоўніка віна́1 (гл.).

Ві́нны2 ’які мае адносіны да віна’, вінны спірт, вінны перагар, вінны колер, вінны смак і інш. (БРС, КТС, Янк. Мат.; КЭС, лаг.; Бяльк.), укр. винний ’вінны, вінаградны’, рус. винный ’вінны’, паўн.-рус. ’напоўнены віном’, калуж. винная трава ’грушанка, Pirola secunda L.’ польск. winny ’вінны, вінаградны’, в.-луж. winny, чэш. vinný, славац. vínny, балг. винен ’тс’, винена болест ’эпілепсія’, ст.-слав. виньнъ. Прасл. vinьnь, якое ў некаторых паўднёваслав. мовах даўно змяніла свой канчатак ‑ьnъ на ‑ов, ‑ован, ‑jen, ‑ьски (Скок, 3, 595), відаць, таму, каб пазбегнуць аманіміі з вінны ’вінаваты’. Тое ж мы маем і ў іншых слав. мовах. Утворана ад віно́ (гл.) пры дапамозе суф. ‑ьnъ.

Вінны3 ’піковы (пра масць у картах)’ (КТС, Нас.). Утворана ад ві́на1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)