Прысма́кі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Прысма́кі
Р. Прысма́каў
Д. Прысма́кам
В. Прысма́кі
Т. Прысма́камі
М. Прысма́ках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прысма́кі, -аў, м.

1. Ласункі, а таксама ўвогуле смачныя, асабліва прыгатаваныя стравы.

Ласы на п.

2. Прыправа (разм.).

Страва з неабходнымі прысмакамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысма́кі ед. нет

1. ла́комства; сла́сти; разносо́лы;

2. припра́ва ж.;

даба́віць ~каў — доба́вить припра́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысма́кі, ‑аў; адз. прысмак, ‑а, м.

1. Ласункі, салодкае. Старая служанка прынесла віно і драўляную талерку з сушаным інжырам і рознымі яшчэ прысмакамі. Самуйлёнак. У мяне няма прысмакаў, Ані мёду, ані маку, Ні цукерак, ні пячэння, Ні пірожных, ні варэння... Муравейка. // Смачныя, асабліва прыгатаваныя стравы. Круглы стол быў рассунуты на ўсю хату: на ім стаялі розныя прысмакі, а Іра, як гаспадыня, усё насіла і насіла. Сабаленка. — А ці есць цар прэжаны гарох? — пытаўся Міколка пра свой найлепшы прысмак. Лынькоў.

2. Разм. Прыправа. Далей да цукровага цеста, як сказалі б хатнія гаспадыні, трэба дабавіць розныя прысмакі. Рунец. Не даварыўшы, панюхаў і выліў цудоўную страву з усімі прысмакамі пад лазовы куст. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысма́к

‘ласункі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прысма́к прысма́кі
Р. прысма́ка прысма́каў
Д. прысма́ку прысма́кам
В. прысма́к прысма́кі
Т. прысма́кам прысма́камі
М. прысма́ку прысма́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ласу́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Што-н. вельмі смачнае; улюбёная страва.

2. звычайна мн. (ласу́нкі, -аў). Кандытарскія вырабы, салодкае, прысмакі.

Пачаставаць дзяцей ласункамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цуке́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цукеркі. Цукерачная абгортка. □ Любіў яшчэ Жэня хадзіць на цукерачную фабрыку «Рэнэме», якая калісьці вырабляла розныя прысмакі для царскага двара. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́сти мн. ласу́нкі, -каў, ед. ласу́нак, -нка м.; прысма́кі, -каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ласу́нак ’улюбёная страва’, ’прысмакі’ (ТСБМ). Да ла́сы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лату́ты ’ласункі, прысмакі’ (слаўг., Нар. словатв.). Да лантуты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)