прыме́тнік м., грам. и́мя прилага́тельное;

○ я́касныя ~кі — ка́чественные прилага́тельные;

адно́сныя ~кі — относи́тельные прилага́тельные;

прынале́жныя ~кі — притяжа́тельные прилага́тельные;

по́ўныя ~кі — по́лные прилага́тельные;

каро́ткія ~кі — кра́ткие прилага́тельные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грам-малекуля́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грам-малекуля́рны грам-малекуля́рная грам-малекуля́рнае грам-малекуля́рныя
Р. грам-малекуля́рнага грам-малекуля́рнай
грам-малекуля́рнае
грам-малекуля́рнага грам-малекуля́рных
Д. грам-малекуля́рнаму грам-малекуля́рнай грам-малекуля́рнаму грам-малекуля́рным
В. грам-малекуля́рны (неадуш.)
грам-малекуля́рнага (адуш.)
грам-малекуля́рную грам-малекуля́рнае грам-малекуля́рныя (неадуш.)
грам-малекуля́рных (адуш.)
Т. грам-малекуля́рным грам-малекуля́рнай
грам-малекуля́рнаю
грам-малекуля́рным грам-малекуля́рнымі
М. грам-малекуля́рным грам-малекуля́рнай грам-малекуля́рным грам-малекуля́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прилага́тельное / и́мя прилага́тельное грам. прыме́тнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́чественный я́касны;

ка́чественные показа́тели я́касныя пака́зчыкі;

ка́чественный ана́лиз хим. я́касны ана́ліз;

ка́чественное прилага́тельное грам. я́касны прыме́тнік;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́касны в разн. знач. ка́чественный;

~ныя адро́зненні — ка́чественные разли́чия;

я. ана́ліз — хим. ка́чественный ана́лиз;

○ я. прыме́тнік — грам. ка́чественное и́мя прилага́тельное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адно́сны в разн. знач. относи́тельный;

~ная вільго́тнасць — относи́тельная вла́жность;

дабрата́ яго́ ~ная — доброта́ его́ относи́тельная;

○ а. займе́ннік — грам. относи́тельное местоиме́ние;

а. прыме́тнік — относи́тельное прилага́тельное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зне́шні ’вонкавы’. Параўн. ст.-слав., ст.-рус. извънъ, извнѣ ’звонку’. Прыметнік утворан суфіксам ‑шн‑і (Грам. бел. мовы. Марфалогія, 221) ад асновы прыслоўя jьz‑vъn‑ě > *звне > зне, дзе ўтрачаны в паміж зычнымі, а e < ě былы канчатак месн. скл. (аналагічную мадэль мела звонку < jьz‑vъn‑ъk‑u).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нехлямя́жы ’неахайны, брудны, апушчаны’ (Сержп. Грам.; навагр., Нар. сл.), ’неакуратны, няскладны, няўдалы, абы-які’ (Сл. ПЗБ), ’непаваротлівы, няздольны’ (Бяльк.), нехлямʼя́жы ’несамавіты, непрывабны’ (ТС). Хутчэй за ўсё балтызм або прыметнік, утвораны ў беларускай мове на базе балтыйскага слова, пра што сведчаць геаграфія і фанетычныя варыянты з чаргаваннем к/х: ніклямяжы, ніклімажы (глыб., брасл., Сл. ПЗБ), параўн. літ. klem̃šinti, klemšióti ’няўклюдны ісці’. Не выключана таксама, што ў аснове народнае ўтварэнне тыпу ⁺хлямяга, параўн. ніклямяга ’няўклюда’ ніхлямяга ’няўдалы чалавек’ (Сл. ПЗБ), ад гукапераймальных хлямаць ’гучна есці’, хлэ́маць ’няўклюдна ісці’ і пад.; у абодвух выпадках не- мае ўзмацняльны характар, параўн. магіл. ха́лепа/неха́лепа ’дрэннае надвор’е’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крапіва́ ’травяністая расліна сямейства крапіўных’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Жд. 2, Кіс., Нар. лекс., Жыв. сл., Сержп. Грам., Янк. II, Яруш., Др.-Падб., Сцяшк.). Укр. кропива, рус. кропива, ст.-рус. кропива ’тс’, балг. коприва, серб.-харв. ко̀прива, славен. kopríva ’тс’, польск. pokrzywa, чэш. kopřiva, славац. koprva, в.-луж. kopřiwa, н.-луж. kopśiwa, палаб. küöpreiva ’тс’. Прасл. kopriva не мае надзейнай этымалогіі. Перш за ўсё нельга не адзначыць падобнасць словаўтваральнай структуры славянскай лексемы да італійскай. Таму трэба думаць аб магчымасці адпаведнай крыніцы. У якасці вельмі асцярожнай гіпотэзы можна дапусціць італійскую крыніцу: *kapr‑īva. Каранёвая частка гэтай рэканструяванай формы ўзыходзіць да назвы казы (лац. capra ’каза’). Тады гэта «казіная трава» (параўн. казіна ’дзікая трава, неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая, дзікая трава (пустазелле)’ або ў адпаведнасці з іншай матывацыяй ’едкая’). Параўн. сінонім да казлы, казлякі — казялец едкі і сінонім да крапіва — жыгучка, жгучка. Згодна з традыцыйнай версіяй, да koprъ ’кроп’ (Младенов, РФВ, 68, 384–386). Семантычнае тлумачэнне тут таксама ненадзейнае (у адпаведнасці з моцным пахам крапівы). Да таго ж сербскахарвацкі прыметнік kopriv ’крапіўны’ нельга разглядаць як вытворны з суфіксам ‑iv, паколькі ён не мае значэння ’кропны’. Гэта прыметнік з ётавай суфіксацыяй (параўн. рус. крапивь). Іншыя этымалогіі яшчэ менш надзейныя. Махэк (ZfSIPh, 17, 261) звязвае *kropiva (яго рэканструкцыя) з kropiti, паколькі крапіву залівалі варам перад скормліваннем жывёле. З апошняй літаратуры гл. Хінце LISL, А, 19/2, 170–171.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арэ́лі ’гушкалка’ (РБС, Гарэц., Касп., Рам., Кос.), ’гушкалка на вісячых вяроўках’ (Нас.), гушкалка з вяровак’ (Яруш., Мядзв.), рэ́лі (Рам., Бяльк., Палявы). Я. Камароўскі (Бел. лекс., 62) лічыць арэлі правінцыялізмам. Згодна з Рапановічам («Полымя», 1968, 10, 237; Лекс. і грам., 28–29), арэлі ўжываецца шэрагам пісьменнікаў з розных раёнаў. Чэрнякевіч адзначыў прыметнік арэльскія (гвазды) ’вялікія гвазды, якія выкарыстоўваюцца для забіўкі плытоў’ (рукап. рэферат БДУ, 1969) у Брэсц. вобл. Аднак у цэлым слова арэлі/рэлі пашырана на ўсходзе Беларусі. Магчыма, сюды ж трэба аднесці рэ́лкі ’жэрдкі, якія замацоўваюцца на бэльках у асеці ў якасці каласнікоў’ (Малчанава, Мат. культ., 38). Рус. арели ’гушкалка шыбеніца’, рели ’поручні, казлы, агароджа на слупах, жэрдка, тонкае доўгае бервяно, сошкі на невадзе’ (Даль; СРНГ; Пск. сл.; Кардашэўскі, УЗ МОПИ, 88, 36–37; 48, 89–90). У рус. акад. слоўніку 1794–1822 гг.: рель ’два слупы з перакладзінай для павешання злачынцаў’. Укр. паўн.-усх. орель, ореля, орелі, релі ’гушкалка’; паўднёварускае, усходнебеларускае, паўночна-ўсходнеўкраінскае арэлі ’гушкалка’, паўночнарускае ’шыбеніца’, спарадычна сустракаюцца іншыя значэнні, звязаныя з паняццем жэрдкі, шаста, бэлькі, большай часткай папярэчнай. Старажытнейшая фіксацыя слова (а)рэль у «Уставе (Ярослава князя) о мостѣхъ» (Філін, Происх., 546). Існуючыя этымалогіі слова рель у рускай мове непераканаўчыя. Думка Юрэвіча («Полымя», 1969, 2, 242) пра літ. óras ’паветра’ ці orel̃vis ’паветраплавальнік’ як крыніцу бел. арэлі, калі ўлічыць яго геаграфічнае пашырэнне, значэнне і форму, не можа быць прынята. Нельга лічыць слова і ўласнабеларускім (яно значна пашырана ў рускай мове, параўн. Курс суч., 147). Рэканструкцыя славянскай праформы выклікае, як адзначыў Фасмер, цяжкасці (няясна таксама, ці трэба звязваць перакладзіну з рель ’заліўны луг’, што, на наш погляд, наўрад ці пажадана на сучасным этапе вывучэння). Так, адсутнасць ва ўкраінскай і на месцы е не дае магчымасці пагадзіцца з Зубатым I, 2, 113, і рэканструяваць *rělja, роднаснае з літ. rékles ’прыстасаванне для сушкі’ і пад. Цікавая спроба Торбьёрнсона, 1, 11, рэканструяваць *rьdlь, роднаснае з літ. ar̃das ’жэрдка’, мн. ar̃dai ’каласнікі’, якая сустрэла крытыку Міккалы Balt., 46: незразумелай будзе тады геаграфія славянскага слова. Гл. яшчэ іншыя малаверагодныя этымалогіі, якія крытыкуе Фасмер, 3, 466. Зважаючы на геаграфію, нельга выключыць запазычаны характар, хаця наўрад ці можна прыняць гіпотэзу пра англійскую крыніцу reel ’матавіла’, калі ўлічыць час з’яўлення слова і значэнне. Больш верагоднай можна лічыць версію Груненталя, KZ, 63, 122, пра ням. Riegel ’перакладзіна, засаўка’ як крыніцу слова (параўн. першасную рэгістрацыю слова з и, а не е; для неадлюстравання g параўн. вядомы подпіс ана ръина; сярэдненямецкія значэнні ў асноўным адпавядаюць рускаму развіццю). Супрун, Бел.-рус. ізал. Гл. рэлкі, рэя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)