прыма́ньваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыма́ньваю прыма́ньваем
2-я ас. прыма́ньваеш прыма́ньваеце
3-я ас. прыма́ньвае прыма́ньваюць
Прошлы час
м. прыма́ньваў прыма́ньвалі
ж. прыма́ньвала
н. прыма́ньвала
Загадны лад
2-я ас. прыма́ньвай прыма́ньвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыма́ньваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыма́ньваць несов. привира́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыма́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыманіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымані́ць, -аню́, -а́ніш, -а́ніць; -а́нены; зак.

1. што і без дап. Апавядаючы, дадаць ад сябе выдумак, маны.

2. каго (што). Прывабіць да сябе.

П. голуба.

|| незак. прыма́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыма́ньванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

привира́ть несов. прыхлу́шваць, прыма́ньваць, прылыга́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́дзіць ’вабіць, прыцягваць надзеяй’ (Нас.), ’прыманьваць, прынаджваць’ (Сцяшк.), надзіцца ’захапляцца надзеяй’, ’падкрадвацца’, ’набываць звычку’ (Нас.), ’спадзявацца, чакаць’ (ТС), укр. надити ’прыцягваць, прыманьваць’, ’лавіць рыбу вудай’, надитися ’прываблівацца’, польск. дыял. nadzićпрыманьваць, прывабліваць’, магчыма, сюды ж чэш. nadíti se ’спадзявацца, чакаць’, якое, паводле Махэка, з *na‑dejati sę (Махэк₂, 118), гл. надзея.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́жа ’удача’ (ТС), на́джа ’надзея, спадзяванне’ (драг., З нар. сл., столін., Нар. лекс.; лунін., Шатал.), параўн. пена‑ джэно ’нечакана, неспадзявана; незнарок’ (ТС). Праславянскі дыялектызм *nadja? Параўн. серб.-харв. на́да ’надзея, спадзяванне’, славен. nȃda ’тс’. Гл. надзёя. Не выключана, што аналізуемае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад на́дзіцца ’спадзявацца, чакаць’ або на́дзіць ’вабіць, прыманьваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прымані́ць, прыма́ньваць ’прывабіць да сябе; дадаць ад сябе, прыдумаць’ (ТСБМ, Шпіл., Шат., ТС), таксама прыману́ць ’прынадзіць’ (навагр., Сл. ПЗБ); з далейшым развіццём семантыкі: прымону́цца ’замануцца’, прыману́цца ’прыкінуцца, прытварыцца’ (ТС), ’прывыкнуць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), прыманты́ты ’прываражыць, прывабіць’ (кобр., Нар. лекс.). Сюды ж аддзеяслоўныя ўтварэнні: прыма́на ’спакуса; прыманка’ (Нас.), прыма́нны ’прывабны’ (ТС), прыма́нка, прыма́ннык ’прынада (у тым ліку пчаліная); (цёмная) шапка, якую кладуць на сук або вешаюць на дрэва, каб сеў [пчаліны] рой; невялікі вулей, які ставяць на дрэве ў лесе для прываблівання пчол’ (Інстр. 1, Ян., Нар. сл.; трак., Сл. ПЗБ; Скарбы; пін., мазыр., ЛА, 1), пріма́нка ’мядовы раствор, розныя пахучыя расліны, якімі націраюць або абпырскваюць вулей для прываблівання пчол’ (слаўг., Нар. сл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад мані́ць/ману́ць (гл.) < прасл. *maniti (). Укр. примани́ти ’прынадзіць, прывабіць’, прима́на ’прынада; спакуса’, прима́нка ’прынада; прываба’, рус. дыял. прима́нывать ’прынаджваць, прывабліваць’, примана́ться ’прычапіцца, прывязацца’, прима́н, прима́нка ’прынада’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 382–383.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клі́каць, клічу, клічаш, кліча; незак., каго-што.

1. Голасна зваць, прасіць прыйсці, прыблізіцца або адгукнуцца. Клікаць людзей на дапамогу. Клікаць маму. // Запрашаць, зазываць куды‑н. з якой‑н. мэтай. Клікаць на вяселле. □ Лемяшэвіч быў здаволены, што Арэшкін не з’явіўся клікаць яго на вячэру. Шамякін. // Падзываць, склікаць (жывёл, птушак). Клікаць курэй. □ — Кліч сабаку, Алесь, — згадзіўся і Федзя. — Пойдзем хутчэй. Ваданосаў.

2. Заклікаць, зваць да якіх‑н. дзеянняў. Клічуць свой народ бальшавікі На буржуяў павярнуць штыкі. Грахоўскі. // перан. Узнімаць, пабуджаць, быць матывам для чаго‑н. [Рыбнікаў:] Смерць героя не прыгнятае жывых, а кліча іх да новых подзвігаў. Крапіва. // перан. Вабіць, прыманьваць. Часта маладосць кліча Надзю ў краіну светлых мараў, у свет радасных пачуццяў, асабліва з узнікненнем кахання да Андрэя. Хромчанка.

3. Разм. Называць якім‑н. імем, мянушкай. І помніцца мне першае каханне, З тых пор ніколі болей не кахаў. Так шчыра і так лёгка і так сумна, Як я кахаў яе — адну дзяўчыну. Якую людзі клікалі Алесяй. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надзе́і ’дажджавыя чэрві’ (в.-дзв., расон., Сл. ПЗБ), рус. надей ’ўсё, што надаецца для прынады на вуду (чарвякі, матыль і пад.)’, ’чарвякі, вусені’, ’гнаявыя чарвякі’, ’глісты’, надейна ’чарвяк; вусень’, ’земляны чарвяк’. Цёмнае слова. Можа выказаць некалькі версій, якія пры адсутнасці надзейнай этымалогіі маюць права на існаванне. Магчымая версія — ад надзець, параўн. ст.-слав. надѣти трьвь на жднцж, тады да *άέϋ, форма адз. л. магла быць аманімічнай назоўніку надзея ’спадзяванне’, параўн. у сувязі з гэтым звязанае з рыбалоўствам на́жа ’ўдача’: на езі нема нажы, не ловяцца (ТС), а таксама рус. надены ’надзеі’ і наденка, надеенка ’земляны чарвяк’, г. зн. магчыма табуізацыя сапраўднай назвы і яе замены эўфемізмам з мэтай «паспрыяць» рыбнай лоўлі. Аднак нечаканая смаленская паралель гнадейка ’дажджавы чарвяк’ (СОС, 2) з пачатковым г прымушае разгледзець і іншыя магчымасці этымалагізацыі слова, пры якіх улічваецца гэты факт, што можа атрымаць розную інтэрпрэтацыю. Паводле Мяркулавай, побач з шырока вядомым у славянскіх мовах працэсам з’яўлення g- пратэтычнага перад плаўнымі маюцца выпадкі страты этымалагічнага g перад n і I (Этимология–1983, 67–68; спецыяльна: Пятлёва И. П. К вопросу o g протетическом в слав. яз. Этимология–1976, 51–55), параўн. ніда ’гніда’ (Сл. ПЗБ). Калі прыняць у якасці зыходнай форму з г‑, то можна яе выводзіць са спалучэння к надзе (ад надзіцьпрыманьваць’, параўн. пры‑нада ’прыманка’), падобна да таго, як рус. дыял.· гнадобить ’берагчы, капіць’ выводзяць са спалучэння к надобе, пры надоба ’патрэбная рэч’ (Фасмер, 1, 410), або славен. gnaditi (= naditi) ’загартоўваць’ параўноўваюць з серб.-харв. кнадити і пад. (Дэбеляк, Predpone, 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)