прылуча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прылуча́ю прылуча́ем
2-я ас. прылуча́еш прылуча́еце
3-я ас. прылуча́е прылуча́юць
Прошлы час
м. прылуча́ў прылуча́лі
ж. прылуча́ла
н. прылуча́ла
Загадны лад
2-я ас. прылуча́й прылуча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прылуча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прылуча́ць (да каго, чаго) несов.

1. присоединя́ть (к кому, чему);

2. приобща́ть (к чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прылуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прылучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак.

1. каго-што. Злучыць з чымн.; уключыць у склад чаго-н. іншага, асноўнага.

П. да кампаніі.

П. раён да другой вобласці.

2. каго (што). Даць магчымасць уключыцца ў якую-н. дзейнасць, зрабіць удзельнікам чаго-н.

П. падлеткаў да грамадска-карыснай працы.

|| незак. прылуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прылучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прилуча́ть несов., обл. прылуча́ць, залуча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прылучэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прылучаць — прылучыць і прылучацца — прылучыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прылучыцца.

2. Зал. да прылучаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылучы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прылучу́ прылу́чым
2-я ас. прылу́чыш прылу́чыце
3-я ас. прылу́чыць прылу́чаць
Прошлы час
м. прылучы́ў прылучы́лі
ж. прылучы́ла
н. прылучы́ла
Загадны лад
2-я ас. прылучы́ прылучы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прылучы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прылучы́ць, прылуча́ць ’уключыць, далучыць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт.), прілучы́ць ’далучыць’ (Бяльк.), прылучаць ’прычашчаць’ (Ласт.); ст.-бел. прилучати, прилучатися ’далучаць, далучацца’, прилучити, прилучитися (Сл. Скарыны), аддзеяслоўны субстантыў прылучэ́нне ’далучэнне’ (Нас., Гарэц., ТСБМ), ’прычашчэнне’ (Ласт.). Сюды ж вытворныя: прылу́чны ’які выпадкова прыбіўся не да свайго статку’ (Нас.), дзе часткова захоўваецца семантыка прылуча́й ’выпадак’, прылу́ка ’муж, што пасяліўся пасля жаніцьбы ў доме сваёй жонкі’ (Інстр. 2). Узыходзіць да прасл. *prilǫčiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *lǫčiti, гл. лучы́ць1 ’яднаць, злучаць’ (гл. таксама ЭССЯ, 16, 132–134). Укр. прилуча́ти ’далучаць; дадаваць; уключаць’. Ст.-рус. прилучитипрылучаць; даць, падараваць’, рус. дыял. прилуча́ть, прилучи́ть ’прынаджваць, прывабліваць, далучаць’. Гл. таксама Фасмер, 3, 365; ЕСУМ, 3, 315–316, Варбат, Слав. языкозн., IX, 66–67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приобща́ть несов.

1. прылуча́ць, далуча́ць (да чаго), уключа́ць (у што);

приобща́ть к культу́ре прылуча́ць (далуча́ць) да культу́ры;

приобща́ть к обще́ственной жи́зни уключа́ць у грама́дскае жыццё;

2. (прилагать) прыклада́ць;

3. церк. прычашча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)