прыле́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; -лёг, -лягла́ і -ле́гла; -ля́ж; зак.

1. гл. прылягаць.

2. Легчы ненадоўга.

П. адпачыць.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Схіліцца, прыгнуцца.

Збажына прылягла ад дажджу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыле́гчы

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыля́гу прыля́жам
2-я ас. прыля́жаш прыля́жаце
3-я ас. прыля́жа прыля́гуць
Прошлы час
м. прылё́г прыле́глі
прыляглі́
ж. прыле́гла
прылягла́
н. прыле́гла
прылягло́
Загадны лад
2-я ас. прыля́ж прыля́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час прылё́гшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыле́гчы (да чаго і без дап.) сов., в разн. знач. приле́чь;

п. адпачы́ць — приле́чь отдохну́ть;

трава́ ~лягла́ да зямлі́ — трава́ прилегла́ к земле́;

суке́нка до́бра ~лягла́ да фігу́ры — пла́тье хорошо́ прилегло́ к фигу́ре

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыле́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. прылёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. прыляж; зак.

1. Легчы на кароткі час. Пакуль маці гатавала снедаць, Андрэй прылёг адпачыць. Чарнышэвіч. Максім зноў заняў сваю варту, а дзед Талаш і Мартын Рыль прыляглі не раздзяючыся. Колас. // Хаваючыся, прыняць ляжачае становішча. [Мінёры], толькі дабегшы да першых кустоў прылеска.., прылеглі. Брыль. Мікола ціха прылёг на сухі грудок, за густым альховым кустом, і стаіўся. Краўчанка.

2. Прытуліцца, прыціснуцца да чаго‑н. Гукамер [доктар] прыклаў да вуха, Да грудзей прылёг, паслухаў, Праяснілася чало: Сэрца біцца пачало. Крапіва.

3. Шчыльна прыстаць. Сукенка добра прылягла да таліі.

4. Прыгнуцца. Ніжэй к сядлу казак прылёг, Махнуў стралою у вароты. Колас. // Пахіліцца дадолу ад ветру, дажджу і пад. (аб раслінах). Пахла сырой зямлёй; густая, мокрая ад расы маладая мятліца на дарозе прылягла да зямлі і парылася на сонцы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыляга́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак., да чаго.

1. Шчыльна ахопліваць, аблягаць.

Сукенка прылягае да таліі.

2. Размяшчацца, цесна прымыкаючы да чаго-н.

Поле прылягае да лесу.

|| зак. прыле́гчы, -ля́жа; -лёг, -лягла́ і -ле́гла (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подле́чь сов. падле́гчы; (лечь рядом — ещё) прыле́гчы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыляга́нне, ‑я, н.

Стан паводле дзеясл. прылягаць — прылегчы (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́рх², прыназ. з Р.

1. Ужыв. пры абазначэнні паверхні, вышэй якой або на некаторай адлегласці ад якой што-н. размяшчаецца ці адбываецца.

Глядзець п. акуляраў.

2. На паверхні чаго-н.

Прылегчы на ложак п. коўдры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́раўні, прысл.

Абл. Пры боку, побач. Прыйшоў. Гляджу, не спіць яна. Прылегчы пораўні хачу я. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

возле́чь сов., уст., поэт., теперь шутл. ле́гчы, прыле́гчы (на што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)