прыкры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак., на каго (што).

Крыкнуць — з пагрозай, загадам.

П. на дурасліўца.

|| незак. прыкры́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкры́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыкры́кну прыкры́кнем
2-я ас. прыкры́кнеш прыкры́кнеце
3-я ас. прыкры́кне прыкры́кнуць
Прошлы час
м. прыкры́кнуў прыкры́кнулі
ж. прыкры́кнула
н. прыкры́кнула
Загадны лад
2-я ас. прыкры́кні прыкры́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыкры́кнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыкры́кнуць сов. прикри́кнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Крыкнуць, павысіць голас на каго‑н., каб прымусіць зрабіць што‑н. Праз адчыненыя дзверы заляцела аднойчы ў клас нейкая маленькая птушынка.. Дзеці кінуліся лавіць яе. Лабановіч прыкрыкнуў і спыніў іх. Колас. [Надзя] ведала, калі лепш памаўчаць, калі лепш прыкрыкнуць на хлопцаў і добра палаяць іх. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прикри́кнуть сов. прыкры́кнуць, кры́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкрыкнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыту́кнуць

прыкрыкнуць; прынізіць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыту́кну прыту́кнем
2-я ас. прыту́кнеш прыту́кнеце
3-я ас. прыту́кне прыту́кнуць
Прошлы час
м. прыту́кнуў прыту́кнулі
ж. прыту́кнула
н. прыту́кнула
Загадны лад
2-я ас. прыту́кні прыту́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыту́кнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злосна гаўкнуць (пра сабаку).

2. што і без дап. Разм. Моцна і адрывіста крыкнуць. Гаркнуў дзед на ўсё горла: — Музыку, марш вясельны! Лынькоў. // Прыкрыкнуць на каго‑н. Антось гаркнуў цераз стол на жонку, і бабская лаянка спынілася. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́ркаць1 ‘трашчаць’ (Байк. і Некр.), ‘буркаваць’ (ТС), ‘цвыркаць’ (трак., Сл. ПЗБ), ‘крычаць як жаба-туркалка ці турлушка’ (Нас.), ‘квакаць’ (ДАБМ, 303), туркну́ць ‘пратрашчаць’ (Байк. і Некр.), ‘праляцець з шумам’ (Бяльк.) Параўн. укр. ту́ркати ‘буркаваць’, рус. ту́ркать ‘крычаць’, польск. turkać ‘стукацець, грукаць’. Гукапераймальныя ўтварэнні, гл. ЕСУМ, 5, 681. Параўн. таксама тура́ць, туркаце́ць, турча́ць (гл.). Сюды ж ту́рканне ‘буркаванне шызага (‘сівога’) голуба’ (Нар. Гом.).

Ту́ркаць2 ‘будзіць тармосячы’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк.), ту́ркыць ‘прымушаць устаць крыкам’ (Бяльк.; мсцісл., З нар. сл.), ту́ркнуцьпрыкрыкнуць’ (Юрч. Фраз. 1), ту́ркаты, ту́ркатэ ‘будзіць, турбаваць, дамагацца’ (Сл. Брэс.; драг., З нар. сл.). Укр. ту́ркати ‘паўтараць адно і тое ж’, польск. turknąć ‘ударыць чым-небудзь у што-небудзь; штурхнуць’, славен. tûrkati ‘ціснуць, прыціскаць’, харв. tȕrkati, серб. ту̏ркати ‘праціскваць, прасоўваць’, дыял. ту̏ркат ‘напамінаць, каб нехта нешта зрабіў’, макед. турка ‘штурхаць, таўчы, падштурхоўваць’. Да прасл. *turьkati, якое ад *turati ‘гнаць; прыціскаць і інш.’ (Скок, 3, 525; Фурлан у Бязлай, 4, 250), гл. турыць. Сюды ж ту́ркала ‘той, хто робіць шум, лямант, не даючы спаць іншым’ (Нас., Байк. і Некр.), ту́ркыньнік ‘той, хто пакрыквае’ (Юрч. СНЛ), ту́ркыньня ‘пакрыкванне, каб прымусіць выканаць’ (Юрч. Вытв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)