прыкла́дзены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыкла́дзены прыкла́дзеная прыкла́дзенае прыкла́дзеныя
Р. прыкла́дзенага прыкла́дзенай
прыкла́дзенае
прыкла́дзенага прыкла́дзеных
Д. прыкла́дзенаму прыкла́дзенай прыкла́дзенаму прыкла́дзеным
В. прыкла́дзены (неадуш.)
прыкла́дзенага (адуш.)
прыкла́дзеную прыкла́дзенае прыкла́дзеныя (неадуш.)
прыкла́дзеных (адуш.)
Т. прыкла́дзеным прыкла́дзенай
прыкла́дзенаю
прыкла́дзеным прыкла́дзенымі
М. прыкла́дзеным прыкла́дзенай прыкла́дзеным прыкла́дзеных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыкла́дзены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыкла́дзены прыкла́дзеная прыкла́дзенае прыкла́дзеныя
Р. прыкла́дзенага прыкла́дзенай
прыкла́дзенае
прыкла́дзенага прыкла́дзеных
Д. прыкла́дзенаму прыкла́дзенай прыкла́дзенаму прыкла́дзеным
В. прыкла́дзены (неадуш.)
прыкла́дзенага (адуш.)
прыкла́дзеную прыкла́дзенае прыкла́дзеныя (неадуш.)
прыкла́дзеных (адуш.)
Т. прыкла́дзеным прыкла́дзенай
прыкла́дзенаю
прыкла́дзеным прыкла́дзенымі
М. прыкла́дзеным прыкла́дзенай прыкла́дзеным прыкла́дзеных

Кароткая форма: прыкла́дзена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыкла́дзены

1. прило́женный;

2. прило́женный;

3. прило́женный;

4. разг. приба́вленный, при́вранный;

1-4 см. прылажы́ць 1-3, 5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прило́женный

1. прыкла́дзены;

2. прыкла́дзены, прыба́ўлены, дада́дзены;

3. прыкла́дзены;

4. дастасава́ны, дапасава́ны, прыме́нены; см. приложи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́льчык, ‑а, м.

Верхні стык даху, страхі; канёк. Першая абора была ўжо пакрыта: вільчык прыкладзены кастрыцай, са страхі спушчана ўсё пазаддзе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыкла́д ’драўляны або каменны помнік на магіле; абчасаная гранямі калода’ (Зянк., Байк. і Некр., Сцяшк.), пры́кла́д, пры́кла́т ’тс’ (ганц., лях., Сл. ПЗБ), пры́клады ’надмагільная пліта’ (Мат. Маг.), параўн. словазлучэнне з рэдкім адсубстантыўным дзеясловам: прыкла́дваць чалавека ’ўстанаўліваць надмагільны помнік’ (лях., Сл. ПЗБ), таксама прыкла́дзіны ’абкладанне магілы драўляным зрубам; чатырохвугольная дошка, якую кладуць на магілу; памінальны абед (таксама і з прычыны абкладання магілы прыкла́дзінамі)’ (Дзмітр., Крачк., Нас.), ’старадаўні звычай — абед як памяць па нябожчыку’ (Янк. 2), прыкла́дзіны, прыкла́дзены ’ўпарадкаванне (магілкі)’ (глыб., віл., Сл. ПЗБ). Сюды ж з іншай (сумежнай) семантыкай: прыкла́д, прыкла́дзіна, пры́кла́днік ’казёл на вільчыку’ (ТС), прыкла́дзіна ’стрэшка над стажком’ (ветк., ЛА, 2), прыкла́дзіна ’мянушка’ (Жд.), толькі мн. л. прыкла́дзіны ’(зямельныя) прырэзкі’ (віл., Сл. ПЗБ), мн. л. пры́кладні ’раскіданыя ў беспарадку, зваленыя ў кучу рэчы’ (ветк., Растарг.); прыкла́жа ’прыбаўленне, прыбаўка да паклажы’ (Нас.). Утварэнне ад прыклада́ць, гл. класці.

Пры́клад, рэдка прыкла́д ’канкрэтная з’ява, факт, які прыводзіцца для тлумачэння; узор для пераймання’ (Шпіл., Нас., Гарэц., ТСБМ). Паводле Кюнэ (Poln., 89), запазычана з польск. przykład, паводле Банькоўскага (2, 937), першапачаткова тэрмін цяслярства (пра прадмет для ўзору, які прыкладаўся да матэрыялу); ст.-бел. приклад ’узор, прыклад’, якое працягвае прасл. *prikladъ (Копечны, Zákl. zásoba, 291), параўн. і ст.-слав. прикладъ ’сімвал, эмблема, знак’, або запазычана з чэш. přiklad ’тс’. Вытворныя кшталту напры́клад (гл.), прыкла́дам ’напрыклад’ (Нас., Байк. і Некр., Яруш.) узніклі пазней на ўласнай глебе як еўрапейскія калькі, параўн. франц. parexemple, ням. zum Beispiel, рус. например ’тс’. Гл. наступнае слова, а таксама Фасмер, 3, 364.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)