прыдба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што і чаго. Набыць, займець, нажыць.

П. сваю гаспадарку.

П. добрую рэч.

2. што і чаго. Атрымаць што-н., авалодаць чым-н.

П. вопыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыдба́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыдба́ю прыдба́ем
2-я ас. прыдба́еш прыдба́еце
3-я ас. прыдба́е прыдба́юць
Прошлы час
м. прыдба́ў прыдба́лі
ж. прыдба́ла
н. прыдба́ла
Загадны лад
2-я ас. прыдба́й прыдба́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыдба́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыдба́ць сов. приобрести́; нажи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыдба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што і чаго. Набыць, займець што‑н.; нажыць. [Алесь] трымаў каня і цешыўся з таго, што прыдбаў уласную гаспадарку, прыдбаў яе, столькі выцерпеўшы і вызнаўшы. Адамчык. У хаце іх было адзінае на ўсё наваколле піяніна — яго таксама Аксіння Хвядосаўна прыдбала для дачкі. Шамякін. У часе вайны загінула ўся дзядзькава сям’я. Новай ён не прыдбаў... Сачанка.

2. што і чаго. Атрымаць што‑н., авалодаць чым‑н. Прыдбаць вопыт. Прыдбаць пашану. □ Цягаў ён [бацька] гліну, цэглу і каменне, Каб той мулярскі спрыт сабе прыдбаць. Звонак. Цяпер прыдбалі лепшай славы жыццём адноўленым Паставы: народ сваёй паставіў працай патомкам і сабе палацы! Дубоўка. Рыбак з гэтага самага Івана не вельмі што, за ўсё сваё жыццё ён, можа, і злавіў паўдзесятка шчупакоў, але ўсё ж славу сабе прыдбаў шырокую і ведаюць аб ім многія. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыдба́ць ’набыць, займець; нажыць; павялічыць маёмасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.; парыц., Некр., Др.-Падб., Інстр. 3; навазыбк., Пал.; Бяльк., ТСБМ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дбаць з асноўным знач. ’клапаціцца’ (гл.) з далейшым развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. придба́ть ’назапасіць, нажыць, набыць’, ’завесці дзяцей’, укр. придба́ти ’набыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і чаго (разм.).

Прыдбаць, намножыць чаго-н.

Н. дабра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схітры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; зак. (разм.).

Непрыкметна для іншых змагчы зрабіць што-н. на карысць сабе.

С. прыдбаць дом за мізэрны кошт.

|| незак. схітра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыдба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыдбаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдба́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыдбаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агада́ць

‘здабыць, набыць, прыдбаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. агада́ю агада́ем
2-я ас. агада́еш агада́еце
3-я ас. агада́е агада́юць
Прошлы час
м. агада́ў агада́лі
ж. агада́ла
н. агада́ла
Загадны лад
2-я ас. агада́й агада́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час агада́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)