Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыдба́цьсов. приобрести́; нажи́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыдба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.каго-што і чаго. Набыць, займець што‑н.; нажыць. [Алесь] трымаў каня і цешыўся з таго, што прыдбаў уласную гаспадарку, прыдбаў яе, столькі выцерпеўшы і вызнаўшы.Адамчык.У хаце іх было адзінае на ўсё наваколле піяніна — яго таксама Аксіння Хвядосаўна прыдбала для дачкі.Шамякін.У часе вайны загінула ўся дзядзькава сям’я. Новай ён не прыдбаў...Сачанка.
2.што і чаго. Атрымаць што‑н., авалодаць чым‑н. Прыдбаць вопыт. Прыдбаць пашану. □ Цягаў ён [бацька] гліну, цэглу і каменне, Каб той мулярскі спрыт сабе прыдбаць.Звонак.Цяпер прыдбалі лепшай славы жыццём адноўленым Паставы: народ сваёй паставіў працай патомкам і сабе палацы!Дубоўка.Рыбак з гэтага самага Івана не вельмі што, за ўсё сваё жыццё ён, можа, і злавіў паўдзесятка шчупакоў, але ўсё ж славу сабе прыдбаў шырокую і ведаюць аб ім многія.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыдба́ць
1. erwérben*vt, sich (D) ánschaffen vt; gewínnen*vt (сяброўі г. д.);
2. (купіць) káufen vt, erwérben*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Прыдба́ць ’набыць, займець; нажыць; павялічыць маёмасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.; парыц., Некр., Др.-Падб., Інстр. 3; навазыбк., Пал.; Бяльк., ТСБМ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дбаць з асноўным знач. ’клапаціцца’ (гл.) з далейшым развіццём семантыкі. Параўн. рус.дыял.придба́ть ’назапасіць, нажыць, набыць’, ’завесці дзяцей’, укр.придба́ти ’набыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што і чаго (разм.).
Прыдбаць, намножыць чаго-н.
Н. дабра.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)