пра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Работніца, якая займаецца мыццём бялізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́чка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пра́чка пра́чкі
Р. пра́чкі пра́чак
Д. пра́чцы пра́чкам
В. пра́чку пра́чак
Т. пра́чкай
пра́чкаю
пра́чкамі
М. пра́чцы пра́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пра́чка ж. пра́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́чка пра́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Работніца, якая займаецца мыццём бялізны. Калі была [Рога] на катарзе, дык ёй даводзілася доўга працаваць прачкай. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пра́чка ’шырокая ступня’ (віц., Нар. словатв.). Утворана ад прач1 (гл.) з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́чыць ’пярэчыць, не згаджацца’ (Нас.), прачка ’пярэчанне, спрэчка’; ’сварка’ (Нас.; Бяльк.). Паланізм, параўн. przeczyć, przeczka ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэк, прэка, прачка ’спрэчка, пярэчанне’ (Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк.), прэкам ’насуперак’ (Нас., Гарэц., Яруш.). З польск. przeko ’супраць©przeczka ’спрэчка’. Гл. пёрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)