пратэ́за
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пратэ́за |
пратэ́зы |
| Р. |
пратэ́зы |
пратэ́з |
| Д. |
пратэ́зе |
пратэ́зам |
| В. |
пратэ́зу |
пратэ́зы |
| Т. |
пратэ́зай пратэ́заю |
пратэ́замі |
| М. |
пратэ́зе |
пратэ́зах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пратэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пратэза. Пратэзная майстэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратэ́з
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пратэ́з |
пратэ́зы |
| Р. |
пратэ́за |
пратэ́заў |
| Д. |
пратэ́зу |
пратэ́зам |
| В. |
пратэ́з |
пратэ́зы |
| Т. |
пратэ́зам |
пратэ́замі |
| М. |
пратэ́зе |
пратэ́зах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Ілкну́ць ’глынуць’ (Нас.). Пратэза і‑. Гл. лыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Із’е́сці ’з’есці’ (Нас., Сцяшк. МГ). Пратэза і‑. Гл. есці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вузна́ць ’пазнаць’ (Бяльк.). Запазычана з рус. узна́ть ’тс’ вусным шляхам (пратэза).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуцюг ’прас’ (Бяльк.). Запазычана вусным шляхам (пратэза!) з рус. утюг ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вузро́слы ’дарослы’ (Бяльк.). Ад узрасці́ ’вырасці’, гл. узро́ст, як узнясці́, узнёслы ’патэтычны’, аднак пратэза перад прыставачным у сведчыць хутчэй пра запазычанне з рус. взро́слый ’дарослы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́ты, нітава́нне ’рвота, ваніты’ (Нас., Гарэц.). Ад ваніты, ванітаванне (гл. ванітаваць) шляхам адсячэння пачатковага в, успрынятага як незаканамерная пратэза, пасля адпадзення пачатковага а па мадэлі, спецыфічнай для гаворак усходу Беларусі, параўн. граном < аграном і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́стаўка ’ўстаўка з іншага палатна ў кашулі’ (КЭС, лаг.); ’клін, які ўстаўляецца ў пройму рукава’ (Жд., 1); ’устаўка для надточкі кашулі ў плячах’ (Шат., Сакал.; Тарнацкі, Studia); ’вышыўка ў верхняй частцы рукава сарочкі’ (З нар. сл.), ву́стоўка ’гестка’ (петрык., пін., Шатал.). Ад устаўля́ць, гл. уста́ўка ’тс’, пратэза з’явілася, відаць, у выніку перацяжкі націску; параўн. ву́сцілка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)