Пра́тва ’месца на рэчцы, дзе пяруць бялізну’ (Янк. 1, ТС), ’старое рэчышча’ (Сл. Брэс.). Да пра́таць 2 у значэнні ’біць бялізну’. Аб суфіксе ‑ва гл. Сцяцко, Афікс. наз., 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пра́тла, пра́тло ’пратва — кладка для прання бялізны на вадаёме’ (ТС). Да пра́таць ’праць бялізну’ з суф. ‑ло. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́ціва, про́цьва ’месца на беразе вадаёма, дзе мылі бялізну’ (уздз., Сл. ПЗБ). Гл. пратва, працьва < праць. О ў корані гіперкарэктнага характару пры пераносе націску або, магчыма, пад уплывам проці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́хва ’прыстасаванне для прымацавання лодкі падчас рыбалкі (калы, убітыя на глыбокім месцы ракі)’ (Касп.). З суфіксам ‑ва ўтвараюцца некаторыя назвы меса, прылад: пратва ’месца для прання’, брытва, кочва ’выкачанае месца’ (Сцяцко, Афікс. наз., 34). Аднак элемент зах‑ не тлумачыцца. Магчыма, тут сувязь з захватваць (як пошва ’навалачка’ з пашыць, пашываць), менш верагодна сувязь з захаваў. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́тва ‘плыт’ (З нар. сл.), ‘від плыта для невялікіх рэк’, ‘кладка для мыцця бялізны на рацэ’ (ТС). З польск. tratwa ‘платформа з бярвёнаў для рачнога транспарту’, якое з больш ранняга trafta, trawta ў выніку перастаноўкі зычных ft (wt) > tw, што ад tref з с.-в.-ням. tref ‘звязаны плыт’, trift ‘сплаў бярвенняў’ < с.-в.-ням. triften ‘гнаць, піхаць, прыводзіць у рух’ (Вінцэнц; Борысь, 640); метатэза тлумачыцца ўплывам фіналі ‑twa ў словах тыпу brzytwa, dratwa. Семантычна і фармальна палескія словы набліжаны да пратва (гл.). Формы без метатэзы трапта, трапты (гл.) сведчаць аб больш раннім запазычанні спецыфічнай плытніцкай тэрміналогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)