прася́нік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. прася́нік
Р. прася́ніку
Д. прася́ніку
В. прася́нік
Т. прася́нікам
М. прася́ніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прася́нік, -ку м., бот. прося́нка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прася́нік, ‑у, м.

Травяністая кармавая расліна сямейства злакавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прася́нік ’расліна бор, Milium L.’ (маг., Кіс.). Рус., укр. прося́ник, польск. prosownica, чэш. prosník. Да проса, па знешняму выгляду (гл. Махэк, Jména, 289 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прася́ні́ца ’брыца, Echinochloa L.’ (віл., Сл. ПЗБ). Да проса; па знешняму выгляду: ’пустазелле з чорнымі зярнятамі’. Гл. яшчэ прасянік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́дзік ’верабей’: пудзік прыляцеў, на галінку сеў (іўеў., Сл. рэг. лекс.). Адна з апісальных назваў вераб’я, відаць, ад пу́дкі ’палахлівы’, пу́дзіць ’палохаць’ (гл.), да словаўтварэння параўн. канапля́нік, прася́нік і пад. (Жыв. св., 40–41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мятла́1, метла́, мітла́, мытла́ ’пучок звязаных галінак без лісцяў, насаджаны на палку, які служыць для падмятання; венік’ (ТСБМ, Янк. 1, Бір. дыс., Бес., Яруш.), польск. miotła, палаб. metla, н.-луж. mjetła, в.-луж. mjetla; чэш., славац. metla, славен. mę̑tla, серб.-харв. мѐтла, макед. метла, балг. метла́. Прасл. metъlā́. Фасмер (2, 610) падае форму metьla насуперак Ваяну, які (RÉS, 12, 235) выводзіць прасл. форму metlá. Да ме́сці (гл.).

Мятла́2, мітла́, метла́ ’камета’ (Бес., Федар. 1), брэсц. мытла́ ’сонечны прамень’ (Нар. лекс.). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з мятла́1 (гл.). Аналагічна балг. банацк. миклъ̀ ’камета’.

Мятла́3, метла́, мітла́, мяцёлка ’мятлічка звычайная, Apera spica-vḙnti (L.) P. Beauv.’ (Бес., Касп., Яруш., Выг. дыс.; паўд.-бел., Смул.; міёр., Жыв. сл.), ’прасянік разгалісты, Milium effussum L.’ (гом., паўд.-усх., Кіс.), ’зараснік чароту Phragmites communis Trin.’ (лёзн., Яшк.). Да мятла́1 (гл.). Названы так паводле таго, што з гэтых раслін вяжуць венікі, якімі вымятаюць печ перад тым, як саджаць у яе хлеб (Махэк, , 30, 61), або паводле падабенства кветак да мятлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)